Изменения в законодательстве

З 1 студзеня гэтага года ўступіў у сілу Указ ад 5 снежня 2013 года №550, паводле якога ўнесены змяненні ва Указ Прэзідэнта РБ ад 19 студзеня 2012 года №41 "Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе".

 

Меры, прапісаныя ў гэтым дакуменце, дазваляюць увесці дадатковыя фільтры для абмежавання доступу ў атрыманні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (ДАСД) грамадзянам, якія займаюць утрымальніцкую жыццёвую пазіцыю і жывуць за кошт сацыяльных выплат, а таксама новыя прадпісанні матывуюць працаздольных грамадзян да самастойнага паляпшэння матэрыяльнага становішча.

 

Указ пашырае пералік асноў для адмовы ў прадастаўленні сацыяльных выплат сем'ям, якія паўторна звяртаюцца за дапамогай, у якіх працаздольны член сям'і не выканаў вызначаны камісіяй план па самастойным паляпшэнні матэрыяльнага становішча.

Для прафілактыкі ўтрымальніцтва ўводзяцца абмежаванні па прадастаўленні штомесячнай сацыяльнай грашовай дапамогі ў адносінах працаздольных членаў сям'і, якія менш за шэсць месяцаў з'яўляліся занятымі або зарэгістраванымі як беспрацоўныя, або, з'яўляючыся беспрацоўнымі, адмовіліся ад прапанаванай ім работы.

 

З мэтай павышэння даступнасці прадастаўлення сацыяльнай грашовай дапамогі для пакрыцця выдаткаў, затрачаных на набыццё падгузнікаў, павялічана перыядычнасць атрымання такой дапамогі з 2 да 4 разоў у год, але не больш аднаго звароту ў месяц, а сума не павінна перабольшваць 1,5-разовы памер бюджэту пражытковага мінімуму на дату звароту.

 

Людміла АСТУКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.