Арсенал

З 10 да  14 верасня ў рэспубліцы доўжыўся асноўны этап аператыўна-прафілактычных комплексных мерапрыемстваў “Арсенал” у мэтах супрацьдзеяння незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаванняў і рэчываў. У гэты час правяраліся ўмовы захоўвання зброі ў індывідуальных уладальнікаў і на аб’ектах, праводзіліся прафілактычныя акцыі, звязаныя з незаконным абаротам зброі і боепрыпасаў.

 

У час гэтай аперацыі, і не толькі, любы грамадзянін мае магчымасць добраахвотна здаць зброю, якая незаконна захоўваецца ці знойдзена, а таксама боепрыпасы ў Міёрскі РАУС. Гэта вызваляе ад адказнасці, прадугледжанай заканадаўствам.

 

Нагадаю, што незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў прадугледжана крымінальная адказнасць, за іх можна пазбавіцца волі. Калі вам вядомы факты незаконнага захоўвання зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і прыстасаванняў, паведамляйце ў РАУС па тэл. 4-12-02 ці 102.

 

С. СТОМА,

старшы інспектар РАУС.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.