Арсенал

З 8 гадзін 26 сакавіка да 20.00 30 сакавіка ў рэспубліцы праводзіцца асноўны этап аператыўна-прафілактычных спецыяльных комплексных мерапрыемстваў “Арсенал” па супрацьдзеянні незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаванняў і рэчываў.

 

У ходзе аперацыі любы грамадзянін можа добраахвотна здаць агнястрэльную зброю і боепрыпасы, якія незаконна захоўваюцца, знойдзены ці не зарэгістраваны, у раённы аддзел міліцыі. Гэта вызваляе ад адказнасці перад законам.

Напомню, што за незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў прадугледжана крымінальная адказнасць.

 

Калі вам вядомы факты незаконнага захоўвання зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў ці прыстасаванняў, паведаміце па тэл. 4-12-02, 102, мабільных 597-00-66 (МТС), 312-18-02 (Велком).

С. СТОМА,

старшы інспектар РАУС.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.