"День без автомобиля"

У нашай краіне гэтая акцыя добраахвотная, яна прадугледжвае толькі на адзін дзень — 22 верасня — абмежаваць выкарыстанне аўтатранспарту для вытворчых і асабістых патрэб. Справа ў тым, што аўтамабіль крайне негатыўна ўплывае на здароўе планеты. Толькі ў нашай рэспубліцы за дзень аўтамашыны выкідваюць у атмасферу больш 3000 тон забруджваючых рэчываў.

 

За год аўтамашына прабягае прыкладна 15 тыс. кіламетраў, спальвае каля 2 тон паліва і спажывае 30 т паветра, пры гэтым у атмасферу выкідвае 700 кг чаду, 400 кг дыаксіду азоту, 230 кг вугляводаў, а яшчэ свінец і бензапярын, якія становяцца прычынай мноства хвароб. Выхлапныя газы скапліваюцца ля паверхні зямлі, яны асабліва небяспечныя для дзяцей.

 

А яшчэ аўтатранспарт забяспечвае 10-працэнтны ўклад у парніковыя газы, якія ўплываюць на змяненні клімату.

Зразумела, адзін дзень абмежаванняў не надта паўплывае на негатыўныя ўздзеянні аўтатранспарту на навакольнае асяроддзе і чалавека, аднак акцыя — гэта спроба звярнуць увагу грамадскасці і кожнага чалавека на якасць паветра, якім мы ўсе дыхаем.

 

Н. ЛАЎРЫНОВІЧ,

вядучы спецыяліст

райінспекцыі прыродных

рэсурсаў і аховы

навакольнага асяроддзя.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.