Сёння, 27 лютага - асноўны дзень галасавання на рэферэндуме па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Выбарчыя ўчасткі адчыніліся ў 8 гадзін раніцы і будуць працаваць да 20.00. На рэферэндум вынесена адно пытанне: ці прымаеце вы змяненні і дапаўненні ў Асноўны Закон краіны? На Міёршчыне падчас датэрміновага галасавання на гэта пытанне адказалі ўжо 38,9 % выбаршчыкаў. Астатнія прымуць удзел у рэферэндуме сёння, каб адчуць незвычайную атмасферу важнай даты.
На Міёрскім участку № 2 адзін з першых выбаршчыкаў у асноўны дзень галасавання на рэферэндуме - Ігар Курыловіч. Настрой у жыхара райцэнтра на ўздыме. Ён падтрымлівае дзяржаву, якая клапоціцца пра сваіх грамадзян. Для яго важна жыць у моцнай і мірнай краіне, каб дзеці і ўнукі былі шчаслівыя.