День военных комиссаров

8 красавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень ваенных камісарыятаў.  А Міёрскі райваенкамат сфарміраваны 24 красавіка 1944 года, і ў ходзе вызвалення рэспублікі ён пачаў пастаўку мабілізацыйных рэсурсаў у войскі. Пазней, у лістападзе 1959-га, яму перададзены справы Дзісенскага ваенкамата, калі быў ліквідаваны суседні раён.

 

Першым ваенным камісарам у раёне з'яўляўся Аляксандр Уладзіміравіч Галавачоў (24.04.1944 -24.07.1947), а потым гэтую пасаду займалі Рыгор Валяр'янавіч Шабалаў (07.1947 - 03.1952), Раман Уладзіміравіч Івашчанкаў (05.1952 - 11.1955), Іван Фёдаравіч Манюхін (11.1955 - 10.1956), Віктар Аляксандравіч Сенін (10.1956 - 06.1968), Алег Раманавіч Рыхцер (06.1968 - 07.1975), Акім Андрэевіч Данько (07.1975 - 09.1978), Павел Міхайлавіч Ліманоўскі (09.1978 - 03.1985), Антон Уладзіміравіч Тычко (03.1985 - 09.1988), Валерый Інакенцьевіч Ан (09.1988 - 04.1991), Сяргей Фёдаравіч Канаўцаў (05.1991 - 05.1998), Сяргей Алегавіч Пляшкоў (05.1998 - 03.2009), з сакавіка 2009-га - Сяргей Іванавіч Жабёнак.

 

Ваенны камісарыят дзейнічае на падставе адпаведнага палажэння, зацверджанага пастановай урада ад 11.07.2005 года № 624. Ён складаецца з кіраўніцтва і групп — мабілізацыйнай, прызыву на ваенную службу і тэрытарыяльнай абароны. Гэта мясцовы орган ваеннага кіравання, які ажыццяўляе ваенна-мабілізацыйную і ўлікова-прызыўную работу.

 

Сярод нашых цяперашніх задач — падтрыманне мабілізацыйнай гатоўнасці раёна, улік прызыўнікоў, ваеннаабавязаных і транспарту, прызыў на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, адбор кантрактнікаў і будучых курсантаў, браніраванне запаснікоў, арганізацыя размініравання, планаванне тэрытарыяльнай абароны, абарона дзяржаўных сакрэтаў, удзел у патрыятычным выхаванні, падрыхтоўка грамадзян па ваенна-тэхнічных спецыяльнасцях.

Супрацоўнікі райваенкамата займаюцца пошуковай работай, рыхтуюць дакументы і арганізоўваюць уручэнне узнагарод ваеннаслужачым запасу, франтавікам. Сумесна з органамі мясцовай улады ўвекавечваюць памяць загінуўшых пры абароне Айчыны.  І гэта далёка не ўсё, што падпарадкавана галоўнаму — забяспячэнні высокай баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл, іншых войск і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, умацаванню абароназдольнасці нашай Радзімы.

 

Ваенны камісарыят — вароты ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні рэспублікі.   Тут іх бліжэйшы тыл, тут для іх рыхтуецца будучае папаўненне. Нашы ваеннаслужачыя і грамадзянскі персанал усведамляюць сваю адказнасць за выкананне пастаўленых задач.

 

Цяпер больш ста землякоў праходзяць тэрміновую ваенную службу, служаць у рэзерве, вучацца ў ваенных навучальных установах. Падабрана шэсць кандыдатаў для паступлення у  Ваенную акадэмію і на ваенныя факультэты ВНУ. Шмат звольненых у запас працягваюць службу ў органах унутраных спраў і МНС. Без перабольшвання, многім райваенкамат даў пуцёўку ў жыццё.

 

Ядром калектыву раённага камісарыята з'яўляецца афіцэрскі склад. Узорам выканання сваіх абавязкаў з'яўляюцца маёр Юрый Валер'евіч Мільто — намеснік ваенкама — начальнік мабілізацыйнай групы, капітан Віктар Віктаравіч Рабчанка — начальнік групы тэрытарыяльнай абароны, старшы лейтэнант Аляксандр Анатольевіч Акімаў — начальнік групы прызыву на ваенную службу. Усе афіцэры неаднаразова заахвочваліся вышэйстаячым камандаваннем.

 

З разуменнем і вялікай адказнасцю адносіцца да даручанага ўчастка грамадзянскі персанал — Ванда Фэліксаўна Стома, Вера Іванаўна Шчасная, Наталля Георгіеўна Жабёнак,  Вольга Іосіфаўна Шах, Аляксандр Іосіфавіч Сівіцкі, Ірына Уладзіміраўна Крупенька, Валерый Уладзіміравіч Сянюк, Генадзь Іванавіч Крумін, Таццяна Аляксандраўна Аляхновіч. Пільна нясуць вартавую службу Вікенцій Андрэевіч Васільеў, Віктар Міхайлавіч Скрыпкін, Іван Іосіфавіч Шульга.

 

Віншую асабовы склад і ветэранаў з Днём ваенных камісарыятаў, жадаю ў першую чаргу моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і галоўнае — мірнага неба над галавой.

 

С. ЖАБЁНАК, ваенны камісар

 Міёрскага раённага ваеннага

 камісарыята, падпалкоўнік.

 

 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.