Авторизация
 

Абавязак — жыццё ратаваць

Обязанность — спасать жизнь Аўтарытэт супрацоўніка МНС адзін з самых высокіх у нашай краіне. Ён заслужаны прафесіяналізмам, мужнасцю і самаадданай працай. А вынік гэтай працы мноства выратаваных жыццяў. Сёння ў людзей, што вядуць адкрытую барацьбу з надзвычайнымі сітуацыямі, прафесійнае свята.

 

Дзень выратавальніка ўстаноўлены 2 лютага 2000 года Указам Прэзідэнта. Для ўсіх атрадаў і частак ваенізаванай пажарнай службы вызначаны статус пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленняў. На службу ўскладзены дадатковыя функцыі, звязаныя з ліквідацыяй надзвычайных сітуацый.

 

За мінулыя гады ў краіне сфарміравалася моцная і аператыўная сістэма рэагавання, здольная на самым высокім узроўні вырашаць задачы па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый як на тэрыторыі нашай дзяржавы, так і за яе межамі.

 

Аварыйна-выратавальныя падраздзяленні МНС выконваюць свае службовыя абавязкі ва ўмовах павышанай рызыкі і прафесіянальнай шкоднасці. Яны шырока прымяняюць высотныя, інжынерна-будаўнічыя, вадалазныя, хімічныя, радыяцыйныя работы, аказваюць экстраную медыцынскую дапамогу.

З кожным годам ускладняюцца задачы па забеспячэнні бяспекі грамадзян. Гэта патрабуе ад нас пастаяннай увагі да арганізацыі службы выратавальнікаў, асваення і ўкаранення новых тэхналогій.

 

Обязанность — спасать жизнь Па выніках работы за 2012 год вызначаны лепшыя супрацоўнікі Міёрскага РАНС. Гэта начальнік ПАВП №16 Сяргей Уладзіміравіч Максіменка і ПАВП №3 ЛПДС “Дзісна” — Сяргей Васільевіч Шастакоў і яго намеснік Пётр Васільевіч Конах, начальнік ПАВП №11 в. Даўгінава Аляксандр Васільевіч Ліманоўскі і №12 в. Новы Пагост — Юрый Эдмундавіч Чарневіч, ПАВП №13 в. Павяцце — Андрэй Тамашавіч Паршута і камандзір аддзялення Дзяніс Славаміравіч Гіржда, начальнік ПАВП №14 в. Чэрасы Вадзім Паўлавіч Кураш і ПАВП №15 в. Язна — Андрэй Пятровіч Прашкевіч, вадзіцелі Пётр Яраслававіч Шамшур і Аляксандр Уладзіміравіч Жойдзік, камандзіры аддзяленняў ПАВЧ №1 г. Міёры Андрэй Уладзіміравіч Батарчук і Віктар Паўлавіч Рачыцкі, вадзіцелі ПАВЧ №1 Валерый Францавіч Вішнеўскі і Аляксей Уладзіміравіч Мізер, пажарны ПАВЧ №1 Уладзімір Валянцінавіч Карцяновіч, дыспетчары ЦАУ Анатоль Эдвардавіч Рэут і Аляксандр Часлававіч Малецкі, старшы пажарны ПАВЧ №1 Васіль Мікалаевіч Валынец і старшы вадзіцель Георгій Васільевіч Марозаў, служачая РАНС Марына Іванаўна Вішнеўская.

 

Супрацоўнікі аддзела прымаюць удзел у спартыўным жыцці вобласці і рэспублікі. У складзе абласной каманды займаюць прызавыя месцы ў чэмпіянаце МНС.

Прафесійнае свята — добрая нагода ў чарговы раз успомніць нашых ветэранаў. Гэта Сяргей Ягоравіч Чабуранаў, Анатоль Анатольевіч Наркевіч, Аляксандр Аляксандравіч Спірыдовіч, Віктар Васільевіч Сцепулёнак, Уладзімір Уладзіміравіч Самковіч, Юрый Зянонавіч Радзішэвіч, Юрый Генадзьевіч Шамінка, Валерый Ігнатавіч Вішнеўскі, Леанід Рыгоравіч Сауленка, Фёдар Міхайлавіч Мыслівец, Міхаіл Паўлавіч Сташулёнак, Анатоль Збігневіч Каськевіч, Сяргей Генадзьевіч Аўласевіч, Аляксандр Іванавіч Смерцьеў, Аляксандр Уладзіміравіч Батарчук і многія іншыя, хто прысвяціў усё працоўнае жыццё барацьбе з агнём. Паклон вам і павага!

 

Ветэранаў пажарнай службы і ўвесь асабовы састаў Міёрскага РАНС віншую з прафесійным святам!  Жадаю вам і вашым сем’ям здароўя, шчасця, дабрабыту, бадзёрасці і душэўнай маладосці.

 

На здымках: 1. Галоўны абавязак Марыны Іванаўны Вішнеўскай — справаводства. Са сваімі абавязкамі яна спраўляецца добра. Таму кіраўніцтва аддзела задаволена адказным работнікам.

2. Дзяжурны каравул ПАВЧ №1 г. Міёры на чале з намеснікам начальніка аддзела Андрэем Славаміравічам Кісялеўскім (першы злева) і начальнікам каравула — Павел Алегавіч Бурак (другі злева).

М. КУРАШЭВІЧ.

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 084
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 378
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 332
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 240
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 698
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 399
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 538
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 февраля 2020
Георгий, Исаакий, Кирилл, Константин, Михаил, Рафаил, Федор

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Госці краін

free counters
Партнеры сайта