Авторизация
 

Патрэбны грамадству

Нужны обществу 25 ліпеня — Дзень пажарнай службы

За 159 гадоў выратавальная служба прайшла складаны шлях станаўлення, даказала сваю неабходнасць дзяржаве і грамадству. Няма такога населенага пункта, якога б не закрануў сваім “чорным крылом” агонь. Асаблівая старонка, адначасова трагічная і гераічная, — Чарнобыль. Першы, самы жорсткі ўдар з 25 на 26 красавіка 1986 года прынялі на сябе менавіта пажарныя. Цяпер іх называюць “шарэнгай №1”, і ніхто ў ёй не адступіў перад неверагоднай небяспекай.

 

У краіне сфарміравана магутная і аператыўная сістэма рэагавання, яна здольна на самым высокім узроўні рашаць задачы па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Невыпадкова аўтарытэт работніка МНС адзін з самых высокіх. Ён заслужаны высокім прафесіяналізмам, самаадданай працай і мужнасцю. З кожным годам усё шырэйшым становіцца круг пытанняў, усё больш складанымі задачы, якія даводзіцца вырашаць пры забеспячэнні бяспекі насельніцтва. Гэта патрабуе ад нас пастаяннай увагі да арганізацыі службы, асваення і ўкаранення новых тэхналогій.

 

Вялікі ўклад у павышэнне аўтарытэту пажарнай аварыйна-выратавальнай службы ўнеслі ветэраны. Словы падзякі выказваю С. Я. Чабуранаву, В. В. Сцепулёнку, У. У. Самковічу, Ю. З. Радзішэвічу, А. А. Спірыдовічу, Ю. Г. Шамінку, А. А. Наркевічу, В. І. Вішнеўскаму, Л. Р. Саўленку, Ф. М. Мысліўцу, М. П. Сташулёнку, А. З. Каськевічу, С. Г. Аўласевічу, А. І. Смерцьеву, А. У. Батарчуку, якія выхавалі цэлую плеяду вопытных, граматных спецыялістаў.

 

Па выніках работы лепшымі па сваёй прафесіі прызнаны намеснік начальніка РАНС Аляксандр Багданавіч Шыманскі, начальнік ПАСЧ №3 ЛПДС “Дзісна” Сяргей Васільевіч Шастакоў, начальнікі ПАСП у Чэрасах Вадзім Паўлавіч Кураш, у Новым Пагосце—Юрый Эдмундавіч Чарневіч, у Даўгінаве — Аляксандр Васільевіч Ліманоўскі, у Язне — Андрэй Пятровіч Прашкевіч, №16 — Сяргей Уладзіміравіч Максіменка. Далей у спісе камандзіры аддзяленняў Андрэй Уладзіміравіч Батарчук з Міёр, Аляксандр Яўгенавіч Жалняровіч з ЛПДС “Дзісна”, Дзяніс Славаміравіч Гіржда з Павяцця, намеснік начальніка ПАСЧ №3 ЛПДС “Дзісна” Пётр Васільевіч Конах, начальнікі каравулаў Уладзімір Вітальевіч Конах і Сяргей Віктаравіч Вялічка, вадзіцелі Валерый Францавіч Вішнеўскі, Дзмітрый Сяргеевіч Мінін і Аляксей Уладзіміравіч Мізер, старшы вадзіцель Георгій Васільевіч Марозаў, пажарныя Дзяніс Сяргеевіч Бабышка і Уладзімір Валянцінавіч Карцяновіч, старшы пажарны Васіль Мікалаевіч Валынец з Міёр; вадзіцелі Пётр Яраслававіч Шамшур і Аляксандр Уладзіміравіч Жойдзік з Язна, дыспетчары ЦОУ Анатоль Эдвардавіч Рэут, Аляксандр Часлававіч Малецкі і Юрый Уладзіміравіч Мішчанка.

 

Для спецыялістаў пажарнай справы зразумела, што пажар — з’ява экстрэмальная. Яна патрабуе ад выратавальніка максімальнай сабранасці, самай высокай дысцыпліны, уважлівасці, поўнай самааддачы, хуткай, калі не сказаць імгненнай, рэакцыі на імкліва мяняючуюся сітуацыю. У час загарання ці аварыі нельга хвалявацца, тым больш панікаваць. Усе гэтыя патрабаванні аб’ядноўваюцца ў паняцце прафесіяналізм.

 

Віншую ветэранаў пажарнай службы і ўвесь асабовы састаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам! Жадаю ім і іх сем’ям здароўя, шчасця, дабрабыту, бадзёрасці і душэўнай маладосці. І поспехаў у справе абароны людзей і народнага багацця ад надзвычайных сітуацый.

 

На здымку: Начальнік каравула П. А. Бурак, дыспетчар ЦОУ А. Ч. Малецкі, вадзіцель У. У. Лукашонак.

 

М. КУРАШЭВІЧ, намеснік

начальніка РАНС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 193
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 066
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 764
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 252
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта