Профессия — защищать Родину

Прафесія — Радзіму абараняць

 

Рыхтаваць афіцэрскія кадры для Узброеных Сіл сёлета будуць ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь, інстытут пагранічнай службы РБ, ваенны факультэт БДУ, ваенна-транспартны факультэт БДУТ, ваенна-тэхнічны факультэт БНТУ. Створаны падобныя факультэты ў шэрагу іншых ВНУ.

 

Моладзь, якая жадае паступіць у ваенныя навучальныя ўстановы, павінна падаць заяву ў райваенкамат да 1 красавіка. Да яе прыкласці аўтабіяграфію, для асоб маладзей 18 гадоў — пісьмовую згоду бацькоў, характарыстыку з месца вучобы ці працы, дакумент аб адукацыі, копію пасведчання аб нараджэнні, тры фотакарткі памерам 37х47мм.

 

Адбор абітурыентаў ажыццяўляецца па стане здароўя, фізічнай падрыхтоўцы і прафесійна-псіхалагічных паказчыках. І толькі пасля паспяховага праходжання адбору дапускаецца ўдзел у конкурсе.

 

Больш падрабязную інфармацыю атрымаеце ў райваенкамаце (кабінет №2) ці па тэл. 4-10-59.

 

А. АКІМАЎ,

начальнік групы прызыву РВК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.