Офицер — это престижно

Падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў у 2014 годзе будзе праводзіцца ва ўстановах адукацыі Беларусі і Расійскай Федэрацыі. Афіцэрам нашых Узброеных Сіл можна стаць і ў Акадэміі МУС.

 

Ваенная акадэмія гарантуе навучэнцам якасную бясплатную вышэйшую адукацыю, працаўладкаванне, дастойную аплату, сацыяльныя гарантыі і прафесійную кар'еру. На ўвесь час вучобы курсанты забяспечваюцца жыллём, трохразовым харчаваннем, абмундзіраваннем, стыпендыяй у 1,2-1,4 мільёна рублёў, раз у год — матэрыяльнай дапамогай у 2,8 мільёна. Бясплатна яны асвойваюць праграму вадзіцеляў катэгорый "В" ці "С". Два разы ў год прадастаўляецца канікулярны водпуск — 14 сутак зімой і 30 — летам. Тэрмін навучання ад 4 да 5 гадоў.

 

Выпускнікі, якія маюць схільнасці да навуковай дзейнасці, могуць працягваць навучанне ў магістратуры і ад'юнктуры.

Навучанне толькі дзённае і за кошт рэспуб-ліканскага бюджэту. Выпускнікам прысвойваецца воінскае званне "лейтэнант" і выдаецца дыплом агульнадзяржаўнага ўзору.

Для паступлення неабходна звярнуцца ў райваенкамат да 1 снежня 2013 года (група прызыву на ваенную службу, кабінет №2, тэл. 4-10-59, сайт Міністэрства абароны www.mod.mil.by).

 

А. АКІМАЎ,

начальнік групы прызыву на ваенную службу райваенкамата.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.