Региональный форум прошёл в Минске
gazeta 27-02-2018, 12:26 11 890 У рэспубліцы
21-22 лютага ў Беларусі прайшоў Рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па дасягненні глабальных Мэт устойлівага развіцця. У ім прынялі ўдзел 54 высокія прадстаўнікі міжнародных арганізацый і розных агенцтваў, органаў і ўстаноў ААН (ЮНІДА, ФАО, ЮНКТАД, ЮНЭЙДС), кіраўніцтва Сусветнага банка, ЕБРР, а таксама Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Для ўдзелу ў форуме ў Мінск прыбыла першы намеснік Генеральнага сакратара ААН Аміна Махамед. У праграме візіту ганаровай госці былі афіцыйныя сустрэчы і іншыя мерапрыемствы. Аміна Махамед сустрэлася з Прэзідэнтам Беларусі. Таксама адбыліся сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаілам Мясніковічам і яго намеснікам, нацыянальным каардынатарам па дасягненні МУР Мар'янай Шчоткінай, прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым і міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.
Форум сабраў у Мінску дэлегацыі з больш як 50 краін. Удзельнікі абмяняліся вопытам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, абмеркавалі праблемныя пытанні на шляху да выканання Парадку дня-2030. Галоўная мэта сустрэчы — стварыць рэгіянальную сетку нацыянальных каардынатараў па МУР.
Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года дзяржавы-члены ААН прынялі 25 верасня 2015 года. Ён уключае спіс з 17 мэт, накіраваных на ліквідацыю беднасці, барацьбу з няроўнасцю і несправядлівасцю, а таксама на вырашэнне праблем, звязаных са змяненнем клімату.
Па матэрыялах БЕЛТА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.