Соответствовать и подтверждать намерены дальше
gazeta 16-05-2015, 10:53 0 На Віцебшчыне
Віншаванне журналістаў, паліграфістаў, работнікаў радыё, тэлебачання, пошты, электрасувязі, "Саюздруку" з прафесійнымі святамі, якія штогод адзначаюцца 5 і 7 мая, — традыцыя старшыні аблвыканкама. Больш таго, падчас сустрэчы праводзіцца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі прэміяй імя Францыска Скарыны і электронных — прэміяй "Віцязь". Гэта вельмі важкая і значная ацэнка работы творчых калектываў.
Напрыклад, пры вызначэнні лаўрэатаў сярод выданняў вобласці улічваецца ўсё: ад змястоўнага напаўнення, інфармацыйнай насычанасці, аб'ектыўнасці, аператыўнасці падачы матэрыялаў да афармлення знешняга выгляду. "Міёрскія навіны" сёлета ўпершыню падалі заяўку на ўдзел у конкурсе такога ўзроўню. Таму надзвычай прыемнай нечаканасцю стала другое месца ў намінацыі "Лепшая раённая газета" па выніках мінулага 2014 года. Першае заняў "Полацкі веснік".
Цяпер перад калектывам "Міёрскіх навін" стаіць сур'ёзная задача адпавядаць высокаму статусу, працаваць яшчэ з большай аддачай. Тым больш, што падчас сустрэчы старшыня аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Шарстнёў падкрэсліў, што журналісты прымаюць удзел у фарміраванні сацыяльнага настрою людзей, стварэнні іміджу вобласці ў маштабах краіны, вобразу Беларусі за мяжой. А гэта вялікая адказнасць перад грамадствам і дзяржавай.
Са слоў губернатара вобласці, сацыялагічныя даследаванні сведчаць, што ў рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі аўдыторыя большая, чым у рэспубліканскіх. Раённыя выданні бліжэй да людзей, бо з іх яны чэрпаюць мясцовыя навіны і даведваюцца пра афіцыйную ацэнку сваёй дзейнасці. Журналісцкае слова ў многім вызначальнае ў фарміраванні грамадскай думкі. Пра гэта сведчыць тое, што ў Віцебскай вобласці самая высокая ў рэспубліцы насычанасць перыёдыкай на тысячу чалавек. Захаванне такога ўзроўню ў цяперашніх умовах патрабуе нямала намаганняў ад рэдакцый і работнікаў пошты.
Акрэсліў кіраўнік вобласці і шэраг праблемных пытанняў СМІ, сярод якіх дэфіцыт прафесійных журналісцкіх кадраў, асабліва ў кіруючым звяне, недахоп аналітычных матэрыялаў. Узважанасць і аб'ектыўнасць у ацэнках—вось тыя крытэрыі, якія павінны прысутнічаць у рабоце рэдакцый вобласці. Больш актыўна неабходна заяўляць пра сваю прысутнасць у інтэрнэт-прасторы, рэсурсамі якой карыстаецца ўжо не толькі моладзь, але і людзі старэйшага ўзросту.
Віцебскаму філіялу РУП "Белтэлекам" і абласному вузлу радыёвяшчання і тэлебачання неабходна працягваць работу па забеспячэнні якаснай радыётрансляцыі і прыёму перадач рэгіянальнага радыё ў новым дыяпазоне. Перад паштовымі работнікамі пастаўлена задача, каб перасоўныя аддзяленні сувязі працавалі без перабояў, каб не ўзнікала падстаў для скарг. "Віцебскаблсаюздруку" трэба надаваць больш увагі распаўсюджанню рэгіянальнай прэсы. Людзі, на думку губернатара, павінны быць максімальна дасведчаны пра падзеі нашага жыцця, дзейнасць мясцовых органаў улады, праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння.
Гэта і ёсць праграма-мінімум, якую ў бліжэйшы час павінны ажыццяўляць журналісты, паліграфісты, работнікі пошты, электрасувязі, "Саюздруку", што працуюць у адным звяне і штогод разам адзначаюць прафесійнае свята. Падкрэсліўшы важнасць і значнасць супольнай дзейнасці, Мікалай Мікалаевіч адзначыў, што ўсе выконваюць сваю работу якасна і прафесійна. І пажадаў, каб добрыя думкі заўсёды знаходзілі водгук у душах і сэрцах людзей.
Наталія СТАНКЕВІЧ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.