Авторизация
 

Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў сустрэўся з кіраўнікамі газет Віцебшчыны

 Павіншаваць журналістаў, паліграфістаў, работнікаў радыё, тэлебачання, пошты, электрасувязі, «Белсаюздруку» з прафесійнымі святамі, якія адзначаюцца 5 і 7 мая, – непарушная традыцыя старшыні аблвыканкама. Сустрэча прайшла ва ўрачыстай атмасферы.

 

– З кожным годам более каналаў атрымання інфармацыі. Само жыццё дыктуе новыя падыходы да творчага развіцця. Медыясупольнасць Віцебшчыны крочыць у нагу з часам: аператыўна рэагуе на запыты грамадства, вылучаецца нестандартнымі падыходамі пры падачы матэрыялаў, выяўляе праблемы і расказвае пра шляхі іх вырашэння, – звярнуў увагу старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў.

 
Мікалай Мікалаевіч падкрэсліў, што журналісцкая праца – яшчэ больш аб’ёмная і карпатлівая. Праз СМІ неабходна фарміраваць у насельніцтва, асабліва ў моладзі, устойлівы імунітэт да сучасных пагроз і выклікаў, вучыць крытычна разважаць і не паддавацца эмоцыям. Для гэтага спатрэбіцца яшчэ актыўней асвойваць інтэрнэт-прастору, распаўсюджваць аб’ектыўную і вывераную інфармацыю, прыводзіць разумныя досведы і аргументы.

 
– Ад вашага прафесіяналізму залежыць, як грамадства будзе ўспрымаць і ацэньваць падзеі. З гэтага фарміруецца самы каштоўны капітал СМІ – рэпутацыя. Даражыце ёй і даказвайце сваё права на давер людзей, – звярнуўся да журналістаў Мікалай Шарснёў.

 
У вобласці налічваецца звыш 6 тысяч населеных пунктаў, большасць з якіх маланаселеныя. Аднак Віцебшчына лічыцца самай чытаемай у рэспубліцы. На тысячу чалавек даводзіцца 324 экземпляры газет. Пры гэтым найвышэйшы ў паўночным рэгіёне Беларусі ўзровень насычанасці падпіснога тыражу на колькасць насельніцтва забяспечваюць рэдакцыі «Міёрскіх навін» і «Патрыёта» Ушацкага раёна.

 
Друкаваныя СМІ працуюць у цеснай супольнасці з аддзяленнямі паштовай сувязі. Асаблівая ўвага надаецца абслугоўванню жыхароў аддаленых вёсак. Метад мотадастаўкі ахоплівае звыш 4,5 тысячы населеных пунктаў вобласці. Пілотны праект «Мабільны паштальён», які стартаваў у Аршанскім раёне, укаранілі ўжо ў Полацкім раёне і Наваполацку. Сярод калектываў адзначана зладжаная работа ўчастка паштовай сувязі Шаркаўшчыны, важны складнік якой – высокія вытворчыя паказчыкі.

 
Гнуткую эканамічную палітыку праводзіць Віцебскі філіял ГРУП «Белсаюздрук». Яго калектыў застаецца сярод лідараў у рэспубліцы па рэалізацыі перыёдыкі. Сваю сетку пашырае. Летась адчынены два гандлёвыя аб’екты Белсаюздруку, яшчэ тры – заменены на шматфункцыянальныя павільёны новага ўзору.

 
У мінулым годзе Віцебскі філіял РУП «Белтэлекам» праклаў звыш 970 кіламетраў валаконна-аптычных ліній. Гэта дазволіла выканаць праграму па падвядзенні хуткаснага інтэрнэта ва ўсе ўстановы адукацыі вобласці. У тым вялікі плюс, аднак ёсць і мінус. Як звярнуў увагу кіраўнік вобласці, па слядах мадэрнізацыі застаюцца не прыведзеныя ў парадак тэрыторыі. За сабой трэба папраўляць. У лідарах па паказчыках эканамічнай дзейнасці значацца аршанскія сувязісты.

 
Напярэдадні сустрэчы падводзіліся вынікі абласнога творчага конкурсу друкаваных СМІ на прэмію імя Францыска Скарыны і электронных – на прэмію «Віцязь». Ва ўрачыстай атмасферы старшыня аблвыканкама ўручыў узнагароды калектыву «Віцьбічаў», якія перамаглі ў першай групе намінацыі «Найлепшае друкаванае СМІ Віцебскай вобласці», у другой адзначаны ўшацкі «Патрыёт». Найлепшым тэлевізіённым каналам прызнаны Наваполацкі «Вектар ТВ». Самае цікавае інтэрнэт-выданне ў вобласці стварае калектыў браслаўскай рэдакцыі.

 
У намінацыі «Найлепшы аўтарскі праект» перамогу атрымала вядучы карэспандэнт раённай газеты «Пастаўскі край» Іна Сняжкова. Яна працавала над матэрыяламі па тэме Першай сусветнай вайны, пра што расказала з трыбуны на ўрачыстасці. Пачынала шмат гадоў таму з асвячэння дзейнасці валанцёрскага руху «Заходні рубеж», што ўтвораны на тэрыторыі раёна. Затым падключылася да вялікай справы вяртання памяці загінулых, займалася расследаваннем непацверджаных фактаў. Атрымалася серыя змястоўных публікацый, якія знайшлі водгук у чытачоў з усіх кантынентаў зямнога шара. Уклад журналісткі – каласальны. За гэта заслужаная ўзнагарода.

 
Пасля цырымоніі ўзнагароджання кіраўнік вобласці правёў для журналістаў прэс-канферэнцыю. Пра гэта чытайце ў наступных нумарах раённай газеты.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота БЕЛТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта