Рашэннем аблвыканкама з 20 сакавіка да 15 мая на мясцовых дарогах агульнага карыстання ўведзена часовае абмежаванне нагрузак на восі транспартных сродкаў і самаходных машын да 6 тон на трасах трэцяй катэгорыі, не больш 5 тон — на іншых.
Гэтыя абмежаванні не адносяцца да транспарту, які перавозіць пасажыраў, лекавыя прэпараты, гаруча-змазачныя матэрыялы, звадкаваны газ, насенне, жывёлу, пошту, гуманітарную дапамогу, грузы, якія хутка псуюцца. Не адносяцца яны і да перавозак, што звязаны з ліквідацыяй і папярэджаннем надзвычайных сітуацый.
З 1 чэрвеня і да 31 жніўня — на летні перыяд — нагрузка на адну вось не павінна перабольшваць 5 тон на мясцовых асфальтаваных дарогах у дзённы час з 10 да 22 гадзін, калі тэмпература паветра больш за 25 градусаў. Аднак і гэтыя абмежаванні тычацца не ўсяго транспарту.