На экологическом празднике "Журавли и клюква Миорского края" чествовали передовиков жатвы

По доброй традиции на экологическом празднике "Журавли и клюква Миорского края" почтили передовиков жатвы. Хорошо поработали аграрии, чтобы были с хлебом район, область, страна.

 Па добрай традыцыі на экалагічным свяце «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» ўшанавалі перадавікоў жніва. Добра папрацавалі аграрыі, каб былі з хлебам раён, вобласць, краіна.

У цэнтры ўвагі мерапрыемства на плошчы Леніна ў райцэнтры – чалавек працы. Гучнымі апладысментамі віталі яго ўдзельнікі прадстаўнікоў дванаццаці сельгаспрадпрыемстваў на чале з упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. У складзе дэлегацый і тыя, хто дапамагае аграрыям ажыццяўляць дзейнасць – ветстанцыя, племстанцыя, інспекцыя па насенняводстве і абароне раслін, Міёрскае і Язненскае ПМС, камбікормавы завод і мясакамбінат.

Для кожнай з гаспадарак вядучыя свята давалі кароткую характарыстыку. У прыватнасці, Ігар Гаўрыловіч з УП «Чэрасы» першым намалаціў тысячу тон збожжа, а яго калега з ВУПКУ «Міёрскі» Станіслаў Невядомскі стаў першым тысячнікам на адвозцы. Райаграсэрвіс дапамагае сельгаспрадпрыемствам у абслугоўванні і рамонце абсталявання жывёлагадоўчых ферм. Адметнае вырошчваннем піваваранага ячменю КУП «Язна». Збірае насенне шматгадовых траў ААТ «Папшулі».

  У ліку пачэсных гасцей – кіраўнік упраўлення земляробства, раслінаводства і кормавытворчасці камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Валерый Нярозя і намеснік гендырэктара па аграхімічным абслугоўванні ААТ «Віцебскі аблаграсэрвіс» Сяргей Аўчыннікаў, прадстаўнікі Полацкага КХП.

З раённымі дажынкамі павіншаваў начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Іван Юрашак і адзначыў зладжаную работу ўсіх удзельнікаў жніва:

– Вы зрабілі годны ўнёсак у абласны каравай і забеспячэнне харчовай бяспекі краіны. Вялікі дзякуй вам за гэта. Асобная ўдзячнасць калектывам раёна, якія дапамагалі аграрыям ва ўборцы ўраджаю.

 Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да помніка ў гонар воінаў-вызваліцеляў Міёр і ў святочным шэсці скіраваліся на паўвостраў, дзе далучыліся да агульных гулянняў. Калектывы сельгаспрадпрыемстваў ушанавалі на сцэне.

Кіраўнік раёна Сяргей Сямёнычаў заўважыў, што нездарма святочны дзень пачынаецца з урачыстага шэсця аграрыяў.

– Восень – пара ўборкі ўраджаю. Я ўдзячны ўсім, хто працуе на роднай зямлі, аддадзены Міёрскаму краю і сваёй штодзённай карпатлівай працай імкнецца зрабіць яго больш утульным і прыгожым, – гаварыў Сяргей Алегавіч і пажадаў далей шчыраваць на дабрабыт малой радзімы і краіны.

 Адзначыў ганаровымі граматамі райвыканкама вадзіцеля ВУПКУ «Міёрскі» Станіслава Невядомскага і камбайнера УП «Чэрасы» Ігара Гаўрыловіча, аб’явіў падзяку трактарыстам-машыністам Яўгену Шаўлюгу з УП «Чэрасы» і Аляксандру Баршчэўскаму з ВУПКУ «Міёрскі».

Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны вадзіцель аўтамабіля філіяла «Павяцце» Уладзімір Юрашак, Віцебскага аблаграсэрвіса – дырэктар рай- аграсэрвіса Віталь Дарожка.

Па выніках спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых месцы сярод гаспадарак размеркаваліся наступным чынам: лідзіравала УП «Чэрасы», на другім філіял «Павяцце», на трэцім – СУП «Цітова». Дарэчы, цітоўская гаспадарка некалькі гадоў запар не сыходзіць з п’едэстала пераможцаў.

Кіраўнік раёна ўручыў сноп новага ўраджаю Івану Юрашаку, кожны са старшынь таксама атрымаў сімвал уборачнай кампаніі.

Алена Вароніна.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.

0 комментариев

Добавить комментарий