Праздник на кануне нового учебного года устроили для детей из многодетных семей ОАО "Узменский край" районная профсоюзная организация работников АПК совместно с управлением по сельскому хозяйству и продовольствию райисполкома.
Свята напярэдадні новага навучальнага года зладзілі для дзяцей са шматдзетных сем’яў ААТ «Узмёнскі край» раённая прафсаюзная арганізацыя работнікаў АПК сумесна з упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.
Чатырнаццаць дзяцей са шматдзетных сем’яў атрымалі ад гасцей – старшыні раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Валянціны Барок і начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Івана Юрашака – канцылярскія прылады да школы. Прафсаюзная пярвічка гаспадаркі аказала матэрыяльную дапамогу.
Акрамя падарункаў да школы для дзяцей арганізавалі салодкі стол. Атрымалася сапраўднае свята.