Аграрии Миорщины знают: летний день год кормит
gazeta 13-06-2024, 13:48 2 349 Вытворчасць
Аграрии знают: летний день год кормит. Сейчас в хозяйствах района заботятся о том, чтобы зимой было чем покормить скот. Сезон кормозаготовки в разгаре.
Аграрыі ведаюць: летні дзень год корміць. Цяпер у гаспадарках раёна клапоцяцца пра тое, каб зімой было чым пакарміць жывёлу. Сезон корманарыхтоўкі ў разгары.
– Нарыхтоўваць кармы ў сельгаспрадпрыемствах раёна пачалі ў 20-х чыслах мая. Работа ідзе ва ўсіх гаспадарках, – заўважае намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзмітрый Міхалкіў. – Самае аптымальнае надвор’е для гэтай справы – сонечнае, без ападкаў, з тэмпературай 20 – 25 градусаў. На такія дні шанцуе. Важна імі граматна скарыстацца.
Па меркаванні дырэктара ААТ «Туркова» Аляксандра Жука, корманарыхтоўка – найважнейшы этап у коле сельгасработ.
– Давялося сутыкнуцца з сітуацыяй, калі ў халады было праблемай накарміць жывёлу. Таму важна імкнуцца працаваць на вынік, – адзначае кіраўнік гаспадаркі. – На ўборцы кармоў занята больш за 20 механізатараў. Сярод іх і працаўнікі пенсіённага ўзросту. Усе разумеюць важнасць гэтай справы, ставяцца да яе з адказнасцю, праяўляюць ініцыятыву. Стараемся забяспечыць належныя ўмовы працы: арганізавана гарачае харчаванне, прывозяць на поле пітную ваду, запраўляем кандыцыянеры, калі тэхніка імі абсталявана.
Сярод тых, хто летам рыхтуе кармы для жывёлы на зіму, – Васіль Якубаў і Антон Протас (на фота). У абодвух значныя стаж і вопыт работы ў гаспадарцы. Цяпер Антон Протас косіць травы на агрэгаце КГ-6 «Палессе» ў счэпцы з касілкай КПР-9. Да МТЗ-82 Васіля Якубава прымацавана грабілка ГРЛ – 9.6.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.