Як накосіш, так і надоіш
gazeta 14-06-2022, 13:15 406 Вытворчасць11 чэрвеня на базе ВУПКУ «Міёрскі» прайшоў раённы семінар па корманарыхтоўцы. Старшыня райвыканкама Ігар КУЗНЯЦОЎ нацэліў кіраўнікоў сельгасарганізацый мабілізаваць усе тэхнічныя і людскія рэсурсы, арганізаваць работу так, каб ужо ў восем раніцы на полі на ўсю моц стракаталі косы. Па 660 гектараў трэба нарыхтоўваць за адзін светлавы дзень. Як адзначыў Ігар Валер’евіч, гэта рэальныя магутнасці каманды аграрыяў раёна. Каб не прапусціць аптымальную фазу спеласці траў і ўкласціся ў тэхналагічныя тэрміны, першы ўкос давядзецца правесці ў бліжэйшыя два тыдні.
Забяспечанасць кармавой базай – адзін з найважнейшых складнікаў развіцця сельскагаспадарчай галіны. Адкрываючы семінар, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Шокель агучыў планы па аб’ёмах корманарыхтоўкі. Усяго сёлета трэба назапасіць 6 600 тон сена, 106 700 тон сенажу і 107 300 тон сіласу, што складзе па 26,8 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву. Пакуль працэс ідзе па намечаным шляху.
Безумоўна, тэмпы касьбы, аб’ёмы вырашаюць усё, але не менш важная якасць корму. Трэба правільна закласці на захоўванне, каб зберагчы неабходную для павышэння прадукцыйнасці энергаёмістасць. Калі не будзе слабых звёнаў у тэхналагічным ланцужку, можна мець упэўненасць, што назапашанага корму хопіць, каб атрымаць добрыя паказчыкі па малаку і мясу і мець рэальную выручку.
Два тыдні – і першы ўкос падыдзе да фінішнай прамой. Але ўжо цяпер аграрыі клапоцяцца пра другі, пад убраныя ўгоддзі ўносяць мінеральныя ўгнаенні. Сёлета іх багаты запас, можна разлічваць у выніку на паўнацэнную масу. На 90 % выканалі план падсеву траў.
Першая закладка скошанага – у сянажныя траншэі. Трэба забяспечыць неабходную шчыльнасць трамбоўкі масы, рабіць гэта давядзецца кругласутачна. Такія даручэнні старшыні райвыканкама Ігара Кузняцова.
Сянажна-сіласныя траншэі павінны быць у поўнай «баявой гатоўнасці»: адрамантаваныя, прадэзынфіцыраваныя і пабеленыя. ВУПКУ «Міёрскі» служыць прыкладам у гэтай адказнай справе. Сховішчаў тут шмат. Толькі ля комплексу ў Мілашове – дзесяць сярэдняй умяшчальнасцю ў тысячу тон. Пабудаваныя яшчэ ў 2013 годзе яны эксплуатуюцца інтэнсіўна, бо тут сканцэнтравана вялікае пагалоўе буйной рагатай жывёлы і цялят. Аднак знешне як новыя, вось што значыць належны догляд і акуратнае абыходжанне. У гаспадарцы правільна арганізуюць увесь вытворчы працэс нарыхтоўкі кармоў.
Разам з галоўным урачом райветстанцыі Аляксандрам Кезікам і іншымі спецыялістамі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў паўтарылі асноўныя тэхналагічныя аспекты нарыхтоўкі травяных кармоў, падрыхтоўкі да зімова-стойлавага перыяду, разгледзелі і шэраг іншых пытанняў, ад паспяховасці вырашэння якіх будуць залежыць вынікі развіцця сельскагаспадарчай галіны.
Пасля назіралі за тым, як у гаспадарцы вядуць работы ў полі. У радах найлепшых у ВУПКУ «Міёрскі», як адзначыў дырэктар Васіль Міхалкіў, працаўнікоў шмат: адзін стараецца больш і якасна нарыхтаваць, другі – перавезці. Зладжаная работа залежыць ад згуртаванага дружнага калектыву.
– Вы не сюды прыйшлі, – заўважае карэспандэнтам раённай газеты чарнявы механізатар. – Інтэрв’ю ў Радзішэвіча вазьміце, ён у нас самы старэйшы работнік, перадавік, на яго раўняемся.
Віктар Друз (фота на 1-й стар.), які ўмее цаніць заслугі таварышаў, малады і энергічны, але таксама з багатым вопытам. Ужо 33 гады адданы сельскай гаспадарцы. Па адукацыі механік, скончыў Гарадоцкі сельгастэхнікум, што дазваляе граматна сачыць за тэхнікай. Цяпер на КВК-800 падбірае правяленую масу з валкоў, пасля пагрузкі якой на захоўванне яе дастаўляюць надзейныя калегі-трактарысты. Якраз напаўняўся прычэп Віктара Яблонскага.
Уладзімір Радзішэвіч, якога нахвальвалі калегі, сцвярджае, што сёлетняя корманарыхтоўка апошняя – восенню збіраецца на заслужаны адпачынак. Ці атрымаецца развітацца з працай, да якой прырос душой, невядома. Пакуль пра гэта не думае, на Беларусу-1221 робіць па дзесяць і больш рэйсаў і не стамляецца. Адвозяць масу да траншэй і Віктар Мікель на Беларусу-3022, і Іосіф Арсоба, у якога стары «Урал 4320» да гэтай пары яшчэ на хаду. Адданасць механізатарскай справе і імкненне не падвесці гаспадарку дапамагаюць хлопцам ВУПКУ «Міёрскі» якасна выконваць ускладзеныя на іх задачы і быць у настроі.
Наталія СТАНКЕВІЧ
Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЕВІЧА

Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.