Чтобы продлить книге жизнь в музее Миорской СШ №3

Чтобы продлить книге жизнь в музее Миорской СШ №3Вольга ВІШНЕЎСКАЯ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

Нахіленыя постаці над старымі кнігамі, а ў руках клей і нажніцы. Гэта старэйшыя гурткоўцы з "Арганаўтаў мінулага" Аляксей Федарэц і Мікіта Грэцкі шчыруюць над рэстаўрацыяй старых кніг і часопісаў, якія не вельмі добра захаваліся і патрабавалі "рамонту", для папаўнення калекцыі музея кнігі і друку СШ №3.

 

Пад кіраўніцтвам гісторыка і заснавальніка выбітных музеяў Вітольда Ермалёнка хлопцы атрымліваюць заданні і паспяхова з імі спраўляюцца. Папяровыя старонкі вельмі ўразлівыя да ўмоў захоўвання. Некаторыя выданні ў свой час знойдзены на гарышчы. Аляксей і Мікіта яшчэ ў час мінулых восеньскіх канікул распачалі рэстаўрацыйныя работы: ачышчалі ад бруду пажоўклыя старонкі, распрамлялі іх, падклейвалі парваныя або пашкоджаныя шашалем, некаторым кнігам зрабілі пераплёты, падклеялі вокладкі. Хлопцы такім чынам працягваюць нядоўгі век кніг і часопісаў яшчэ на многа гадоў.
Музей кнігі і друку ў СШ №3 адчыніўся 6 студзеня 2009 года, а вось калекцыя яго папаўняецца пастаянна. Таксама ў юбілейны год беларускага кнігадрукавання музей чакае чарговых цікаўных і нераўнадушных да гісторыі наведвальнікаў. А паглядзець там ёсць шмат чаго. Кіраўніком музея і вучнямі, удзельнікамі гісторыка-краязнаўчага гуртка "Арганаўты мінулага" распрацавана 16 экскурсій, што практычна адпавядае колькасці раздзелаў музейнай экспазіцыі. Кожны цікавы і ўнікальны па-свойму. Можна пагартаць і пачытаць рукапісныя і друкаваныя кнігі, пачынаючы з ХІІ стагоддзя на польскай, лацінскай, нямецкай, стараславянскай, беларускай, французскай і яўрэйскай мовах. У калекцыі—старыя падручнікі па літаратуры, арыфметыцы, гісторыі, хіміі, геаграфіі ХІХ-пачатку ХХ стагоддзяў, экспануюцца старыя газеты на розных мовах. У кожнага выдання свой лёс і шлях да паліцы ў музеі… 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.