Авторизация
 

Сёлета краязнаўца Міёршчыны Вітольд ЕРМАЛЁНАК адзначае суцэльныя юбілеі

+
В этом году краевед Миорщины Витольд Ермалёнок отмечает сплошные юбилеиСёлета настаўнік гісторыі СШ №3 і самы заслужаны краязнаўца Міёршчыны В.А. ЕРМАЛЁНАК адзначае суцэльныя юбілеі. 40 гадоў споўнілася, як ён стварыў гурток юных археолагаў і пачаў пры падтрымцы вучняў пошукавую работу. Вынікам яе стала стварэнне гісторыка-краязнаўчага музея — яму споўнілася 30. 20 гадоў, як музею прысвоена ганаровае званне народнага. Потым ажыццявіліся іншыя цікавыя задумы. Да чаго гэта прывяло, цікаўлюся ў Вітольда Антонавіча.

—У СШ №3 утварылася музейнае аб'яднанне, яно складаецца з чатырох музеяў: гістарычнага, музея кнігі і друку, музея адукацыі Міёршчыны, этнаграфічнага—"Сялянская хата". Увогуле ў іх 31 тысяча экспанатаў, у тым ліку 19000 у асноўным фондзе. Толькі за 2013-2015 гады з нашымі экспазіцыямі пазнаёмілася звыш за пяць тысяч чалавек, праведзена 390 экскурсій. 

Першае дзецішча—гістарычны, у чым яго асаблівасці?
—З яго стэндамі першыя наведвальнікі пазнаёміліся 1 верасня  1986 года. Яны займаюць два пакоі на другім паверсе школьнага будынка. Пад экспазіцыі адведзена памяшканне ў 75 квадратных метраў,  запасныя фонды займаюць утрая менш плошчы. Багацце  музея—13,5 тысячы экспанатаў, з іх 8 тысяч дэманструецца пастаянна. Яны дазваляюць праводзіць 26 тэматычных экскурсій.

За апошнія два гады экспазіцыі папоўніліся на 1065 экспанатаў. Сярод іх ёсць сапраўдныя рарытэты:  ліцейная формачка для завушніцы (VIII-IX ст.; камень), баявыя сякеры ( XII-XIV ст.; жалеза ), каменная сякера (II тыс.г. да н.э.), ножападобныя крамнёвыя  мікраліты (мезаліт), спражка вікінга (XI ст.; медзь), манета ас Даміціяна 89 г.н.э., пул Залатой Арды (XIII ст.), узнагароды Рэчы Паспалітай,  дакументы па продажу маёнтка Друя Яўгеніюша Мілаша, крыж XIX ст. з сядзібы  Забалоцце  Дмахоўскіх. Гэтыя і іншыя экспанаты дазваляюць паслядоўна раскрыць гісторыю Міёршчыны з даўніх часоў да сучаснасці.

У археалагічным аддзеле змешчаны прылады працы мезаліту, неаліту, бронзавага і жалезнага вякоў, знаходкі з курганных могільнікаў. Гэта скрабкі, шылы, нажы, разцы, праколкі з крэменя, каменныя свідраваныя сякеры, цёслы. Сярод упрыгожванняў вырабы з медзі і бронзы, шкла Х-ХІІІ ст.—бранзалеты, пацеркі, пярсцёнкі, шыйныя грыўны, конік-абярог, зброя тых часоў. Адзінкавыя знаходкі ў Беларусі—выявы сабакі на кераміцы II  тыс. г.  да  н.э., праселка з рунічным надпісам  XII ст., каменная сякера з арнаментам і інш. Асобны  падраздзел  складаюць  знаходкі з Кітая, Грэцыі, Сібіры. 

Нумізматычная калекцыя  ўтрымлівае больш за 1000  манет.  Найбольш рэдкая—кітайскі фынь, ёй  2200  год. Адзінкавая знаходка на Беларусі—рымская манета  імператара Максіміяна, падробкі арабскіх дырхемаў ІХ ст.  не маюць аналагаў  у свеце. Шырока прадстаўлены манеты ВКЛ, Рэчы Паспалітай,  Расіі, іншых краін. Баністыка  адлюстроўвае  гісторыю папяровых  грошай Германіі, Польшчы, Расіі, СССР …
Выключна  цікавыя  матэрыялы  змешчаны ў  раздзеле  "З  вякоў  мінулых" аб вайне 1812 года, паўстаннях 1831, 1863  гадоў. Рэшткі зброі, узнагароды, фотаздымкі, дакументы дазваляюць яскрава ўявіць падзеі  тых  часоў, апавядаюць аб гісторыі  гарадоў Міёры і Дзісна, вёскі Пераброддзе і іншых населеных пунктаў, адмене  прыгоннага  права. Далей стэнды знаёмяць з рэформай Сталыпіна  ў нашым краі, падзеямі першай  сусветнай, грамадзянскай, савецка-польскай   войнаў.

Наступная  экспазіцыя  прысвечана  цяжкаму сацыяльнаму і нацыянальнаму  становішчу нашага  народа ў міжваенны  перыяд.  Арыгінальныя  матэрыялы апавядаюць аб дзеячах вызваленчага руху ў гэты перыяд Я. Малецкім, П. Мятле,  К. Круку, Я. Драздовічу, М. Шкілёнку і інш.
Ажно два раздзелы прысвечаны  другой  сусветнай  вайне. Сапраўдныя  дакументы, успаміны і здымкі  асвятляюць злачынствы  фашысцкіх  захопнікаў, барацьбу партызан і падпольшчыкаў,  удзел  нашых  землякоў  у  еўрапейскім  руху  Супраціўлення. Узнагароды  і ваенныя  рэліквіі апавядаюць аб ураджэнцах  Міёршчыны, якія мужна  змагаліся  ў Брэсцкай  крэпасці, абаранялі Беларусь і Маскву, ваявалі пад Сталінградам  і Курскам, бралі Берлін, грамілі японскіх  самураяў, ваявалі супраць фашыстаў у Афрыцы і Італіі, Францыі. Асабліва каштоўныя  лісты з фронту сяржанта Чарамных, які загінуў пры вызваленні  Міёр, пасведчанні ўдзельнікаў руху Супраціўлення  ў Еўропе А. Лагуна, А. Аўласевіча, С. Матэленка. Цікавыя крыніцы па гісторыі партызанскага руху некалькі тамоў успамінаў партызан І.П. Шэлеста,  І. А. Кабранава. 
Дакументы і матэрыялы  раздзела  "Слаўся, Міёршчына, працавіты  край" сведчаць аб развіцці адукацыі, сельскай  гаспадаркі, прамысловасці, культуры  раёна  пасля  вайны. Асабліва  мы ганарымся Героем  Савецкага  Саюза віцэ-адміралам Я.А. Томка, заснавальнікам музея  і бібліятэкі ў Лондане  біскупам  Чэславам Сіповічам.  Экспазіцыя ўтрымлівае арыгінальныя экспанаты аб іх дзейнасці: асабістыя рэчы, здымкі, граматы, кнігі.

Галоўнымі накірункамі навукова-даследчай працы гістарычнага музея з'яўляюцца археалогія, генеалогія, даследаванне помнікаў архітэктуры, нумізматыка, этнаграфія і фальклор, вывучэнне ваеннай гісторыі, баністыка, удзел у канферэнцыях, сувязь з архівамі і дзяржаўнымі музеямі, арганізацыя выстаў. Асноўныя формы работы —археалагічныя разведкі, кансультацыі з вучонымі-археолагамі, аказанне ім дапамогі ў правядзенні раскопак, збор і сістэматызацыя дакументаў, метрычных кніг, якія дапамагаюць даследчыкам складаць свой радавод або радаводы шляхецкіх родаў Міёршчыны і Дзісеншчыны.  
 
Праводзім  школьныя конкурсы на самы цікавы экспанат для музея "Скарбы  бабулінага куфэрка". У нас дзейнічаюць майстэрні "Жывая археалогія",  "Рамёствы маіх продкаў" і іншыя. Вучні не толькі прымаюць удзел  у класіфікацыі, уліку і рэстаўрацыі экспанатаў, але і ствараюць муляжы. 

Заўсёды пакідаюць уражанне стэнды музея кнігі і друку…
—Ён адкрыты 16 студзеня 2009-га, экспазіцыі займаюць 100 кв.м, экспанатаў больш за 12 тысяч, з іх у навукова-дапаможным фондзе—4 тысячы. І іх імкліва более. Па раздзелах распрацавана 17 экскурсій, якія праводзяцца на беларускай, рускай, польскай, англійскай, нямецкай мовах. 

Не буду расказваць пра муляжы старажытных прылад пісьма, хаця і гэта цікава вучням і дарослым. Але дзе больш вы пабачыце арыгінальны  егіпецкі папірус, каменнае прасліца са скандынаўскімі рунамі ХІІ стагоддзя—адзінкавая падобная знаходка ў Беларусі.
Унікальныя экспанаты ў раздзеле "Рукапісная кніга" —"Месяцаслоў", "Цветник", "Номаканон" на стараславянскай мове сярэдзіны XVIII стагоддзя. Старадрукамі з'яўляецца "Часоўнік" 1640 года ў дубовай вокладцы, абцягнутую скурай, "Псалтыр", "Трэбнік" ХІХ стагоддзя, польскамоўная кніга "Казанняў" XVIII стагоддзя, том з поўнага збору твораў Русо 1795 года. Здзіўляе бенядзікцінскі каляндар 1768 года аб'ёмам больш за 2000 старонак з жыццеапісаннем святых. Сярод старых беларускіх кніг 1-е і 2-е чытанні для дзетак-беларусаў, "Нёманаў дар" Якуба Коласа, творы Алеся Гаруна, Я. Фарботкі, М. Гарэцкага, В. Ластоўскага, П. Простага і іншых.

Асабліва багаты рознатэматычнымі экспанатамі раздзелы "Духоўная літаратура", "Сусветная літаратура" на польскай, літоўскай, сербскай мовах. Дэманструем вершы англійскіх паэтаў-мадэрністаў, разнастайныя выданні на шведскай мове  першай паловы 20 стагоддзя. Багаты раздзел рускай літаратуры. Акрамя мастацкіх  кніг  тут шмат выданняў па медыцыне, гісторыі, юрыспрудэнцыі. Сярод падручнікаў захоўваем дапаможнікі ХІХ—пачатку ХХ стагоддзя па геаграфіі, фізіцы, іншых навуках на лацінскай, польскай, рускай, латышскай, французскай, нямецкай мовах, савецкія больш позняга перыяду. Па-сапраўднаму ўнікальным з'яўляеццаі "Рабоча-сялянскі буквар для дарослых" 1920 года.
Беражліва захоўваем творы пісьменнікаў і паэтаў, ураджэнцаў Мёршыны, С. Панізніка, Ф. Сіўко,  Я. Гушчы, А. Масла, С. Даргеля і дзесяткаў іншых.  Сярод розных тэматычных польскамоўных часопісаў рарытэтны "Наш глос"—выданне Дзісенскай гімназіі. Шмат унікальных экспанатаў сярод газет. А ў 2013 годзе быў створаны новы раздзел "Філуменія"—збор этыкетак на запалках розных краін свету 19-20 стагоддзя.
Асобнай размовы заслугоўвае падарожжа па гісторыі старой беларускай кнігі, і шкада, што фармат газеты не дазваляе яго ажыццявіць. 

В этом году краевед Миорщины Витольд Ермалёнок отмечает сплошные юбилеиДаніну павагі Вы аддалі і сваім калегам-настаўнікам.
—Так, музей адукацыі Міёршчыны—больш позняя задумка. Ён адкрыты два гады таму, не надта вялікі па плошчы і не надта багаты экспанатамі. Але апавядае пра развіццё школьнай справы з 16 стагоддзя. Гэта дакументы, фотаздымкі і рэчы, напрыклад, грыфельная дошка, самаробная камера-абскура, атэстаты навучальных устаноў, пісьмовыя прылады, глобус 1904 года. Пра развіццё адукацыі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1921-1939г.г.) сведчаць падручнікі Дзісенскай і Друйскай гімназій, школьны мікраскоп 1938 года, пасведчанні аб заканчэнні розных вучэльняў, фотаздымкі школ, класаў, настаўнікаў і вучняў таго часу, сшыткі і канспекты студэнтаў Віленскага ўніверсітэта. Самы багаты раздзел апавядае аб развіцці адукацыі з 1944 года і да сёняшняга дня. Не забылі мы гісторыю сваёй школы.  Распрацаваны 6 экскурсій. Пасля адрыцця на стэндах ужо з'явілася 150 новых знаходак.

Настала чарга апошняга музея— "Сялянскай хаты".
—Яму толькі другі год, урачыстае адкрыццё адбылося летась 22 мая. Будынак хаты для яго перавезены ў школьны сад з Чапукоў. Нібы і плошча невялікая—толькі 120 кв.м, ды  экспанатаў—за 3 тысячы, з іх тысяча ў запасніках. Знаходак более, распрацавана 12 экскурсій, плануецца іх павелічэннне да 20, бо цікавасць  да быту і прылад працы нашых недалёкіх продкаў вялікая. А дзе больш пабачыш жорны, печ, лаўкі, прадметы бондарства, ганчарства, кавальства, цяслярства, ткацтва і многае іншае, што ўжо выйшла з ужытку! Ёсць сярод іх шмат сапраўды ўнікальных рэчаў. 

Як не спытаць, што патрэбна, каб хапіла сіл на столькі спраў?
—У жыцці трэба мець мэту, тады не да хвароб, пераадолееш мноства перашкод. І я не спынюся на зробленым, бо ёсць жаданне не толькі захаваць для нашчадкаў яшчэ традыцыйную вясковую кузню і нават самому асвоіць напростае майстэрства каваля.
—Жадаю поспехаў.

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 615
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 467
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 570
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 583
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 747
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 914
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта