- 16.07.2010, 12:14,
- Пр 2 103
- Навіны
- 0
-

З 12 мая ў Міёрах па вуліцы Школьнай, 15, на месцы “Прэстыжа” пачаў дзейнічаць камісійны магазін райпа. Аднак яшчэ нямногія ведаюць пра яго. Загадвае гандлёвай установай Алена Дзмітрыеўна Яроменак. У ёй прадаюцца адзенне, абутак, бытавая тэхніка, мэбля. Канешне, усё знаходзілася ў свой час ва ўжытку, але не кожнаму з нас і не заўсёды грашовыя сродкі дазваляюць купіць новыя рэчы.
Ёсць тавары, якія прымаць камісійнаму магазіну забаронена. Гэта дзіцячая і дарослая бялізна, пасцельныя рэчы, панчошна-шкарпэтачныя вырабы, касметыка, тавары бытавой хіміі, прадметы асабістай гігіены і ўсё для нованароджаных. Цану на здаваемае ўстанаўліваюць каміцэнт з камісіянерам (так называюцца асобы, якія здаюць і прымаюць рэч для продажу). Паміж імі заключаецца дагавор. Калі здадзены тавар купляюць—20 % ад агульнай сумы ідзе ў камісійны збор, астатнія 80%—каміцэнту (былому гаспадару). Пажадана рэч здаваць сезонна, бо тады яны лепш карыстаецца попытам.

Рэжым работы —з 10-ці раніцы да 18-ці вечара з перапынкам на абед (з 14-ці да 15-ці). У суботу і нядзелю працуюць з 10-ці да 16-ці гадзін. У аўторак санітарная гадзіна з 17-ці да 18-ці. Выхадны – панядзелак. Прыёмныя дні—аўторак і пятніца.
Алена Дзмітрыеўна сведчыць, што кліенты заходзяць не толькі з-за цікавасці, але і каб набыць патрэбную рэч.
Алена БАСІКІРСКАЯ.
На здымках: А. Д. Яроменак, магазін.