Авторизация
 

Візіт у Міёрскі аддзел загса напярэдадні свята

Визит в Миорский отдел загса накануне праздникаДа дня работнікаў органаў загса

Назавіце першую асацыяцыю са словам "загс". Упэўнена, большасць адкажа—"вяселле". Урачыста-ўзвышанае ўяўленне пра будні работнікаў органаў загса на практыцы пацвярджаецца толькі часткова. 

 

Штодзённыя клопаты—строгасць у паперах, пошук звестак у архіве, выпраўленне недакладнасцей, дапушчаных калісьці ў дакументах. Работа нябачная, але карпатлівая і са значнымі часавымі затратамі.

 

—Змяненні і дапаўненні ў складзеныя акты грамадзянскага стану ўносім нярэдка,—заўважае начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга Галімбоўская.—Да прыкладу, у бацькоў і дзяцей прозвішча адрозніваецца адной літарай. У такім выпадку трэба даказваць іх сваяцтва. Каб не ўзнікала падобных праблем пры афармленні спадчыны ці іншых юрыдычных працэдурах, трэба загадзя прывесці ў адпаведнасць дакументы.


Як пазбегнуць такіх дадатковых праблем?
—Быць уважлівымі! Першы дакумент кожнага чалавека— пасведчанне аб нараджэнні. Дапушчаная ў ім памылка пасля пяройдзе ў наступныя: пашпарт, атэстат, дыплом, вадзіцельскае пасведчанне і г.д. Бацькам важна прасачыць за дакладнасцю дадзеных, унесеных у пасведчанне аб нараджэнні іх дзіцяці. Неадпаведнасці лепш выправіць адразу.


Яшчэ адна нябачная плынь—пошук звестак у архіўных дакументах?
—Так. Да кніг рэгістрацый актаў грамадзянскага стану мінулых гадоў звяртаемся ледзь не штодня. Хто карані свае шукае, камусьці патрэбна даведка, што яго сваякі нарадзіліся менавіта на Міёршчыне. Дарэчы, сёлета перадалі ў Нацыянальны гістарычны архіў 290 метрычных царкоўных кніг, самая даўняя з якіх датуецца 1873 годам. У архіве аддзела застаюцца кнігі з 1944-га.


Вернемся ў сучаснасць. Колькі сёлета зарэгістравана нараджэнняў і шлюбаў?
—За адзінаццаць месяцаў года ў раёне зарэгістравана нараджэнне 188 дзяцей. У 2015-м за аналагічны перыяд—161. Прыемна адзначаць, што хоць ненамнога, але лічба вырасла. Шлюбаў сёлета 102, у мінулым годзе—148. Гэта паказчык мог бы быць большым, калі б кожная пара, што пражывае разам, рэгістравала адносіны.


У чым перавагі штампа ў пашпарце?
—Штамп у пашпарце дысцыплінуе і юрыдычна абараняе. Сужыцелі, па сутнасці, нічога адно аднаму не павінны і ў любы момант могуць хлопнуць дзвярыма. У дзіцяці, што расце ў "неафіцыйным шлюбе", з малых год фарміруецца няправільнае ўяўленне пра сям'ю і яе каштоўнасці.


Як зрабіць рэгістрацыю шлюбу яркай і запамінальнай?
—Акрамя ўрачыстаці ў аддзеле загса магчымы выязныя рэгістрацыі. Сёлета такіх правялі дзве. Паслуга платная, як і рэгістрацыя шлюбу па індывідуальным сцэнарыі. Адзначу, што з 1 студзеня 2017 года пашыраецца спектр платных паслуг, што аказваюць органы загса. Напрыклад, давядзецца плаціць за рэгістрацыю юбілейных вяселляў. Да гэтага часу юбіляраў ушаноўвалі, так бы мовіць, на грамадскіх пачатках. Лічу, што круглыя гадавіны вяселля адзначаць трэба. Аднаўляць у памяці гэты дзень, запрашаць гасцей, зноў ставіць подпісы. Цудоўна, калі такі падарунак-сюрпрыз робяць для бацькоў ужо дарослыя дзеці.


У 2017-м спаўняецца 100 год органам загса. Якія планы з нагоды юбілею?
—Задумак багата. Перыядычна будуць праводзіцца сумесныя кансультацыі з прадстаўнікамі розных служб. Запланаваны фотавыставы да Дня сям'і, Дня абароны дзяцей, іншых каляндарных дат. Хацелася б правесці больш урачыстых рэгістрацый юбілейных вяселляў, прыгадаць дзетак і сем'і, чыё нараджэнне рэгістравалася пад нумарам 100.


Заўтрашняе свята мае непасрэднае дачыненне да кіраўнікоў спраў у гарсельвыканкамах.
—Яны нашы добрыя і надзейныя памочнікі. Каля 30% актаў грамадзянскага стану складаецца менавіта ў сельскай мясцовасці. Няпроста вылучыць лепшых з кіраўнікоў спраў. Усе з вопытам, стараннем, адказнасцю. Заўсёды знаходзім агульную мову, нягледзячы на адлегласць.


Што пажадаеце калегам, памочнікам, ветэранам?
—Па-першае, хочацца падзякаваць за добрую сумленную працу, аб'ёмы якой заўсёды значныя. Радуе, што нашы наведвальнікі з разуменнем ставяцца да спецыфікі работы. Усім жадаем моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і пазітыўнага настрою.


Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2022
Иван

Именины 26 сентября 2022
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта