Мітынг

Мітынг23 лютага ў райцэнтры на плошчы Загінуўшых барацьбітоў адбыўся мітынг, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.. Адкрыў яго начальнік аддзела культуры А. С. Тронькін.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся першы намеснік старшыні райвыканкама В. А. Бялько. Ён падкрэсліў, што гэта свята аб’ядноўвае ўсіх, сведчыць пра незабыўнае мінулае і дастойную будучыню. Шчыра пажадаў, каб у гэтыя лютаўскія сцюжы кожнага сагравалі радасць, утульнасць у доме, спакой у душы.
Ваенны камісар С. І. Жабёнак адзначыў, што ўсенароднае ўшанаванне абаронцаў Айчыны заканамерна, бо ў гэтым свяце закладзены вялікі сэнс—любіць сваю Радзіму і ўмець яе абараняць.

Першы сакратар райкама ГА “БРСМ” М. Кашкур сардэчна павіншавала ветэранаў Вялікай Айчыннай, Узброеных Сіл, воінаў-інтэрнацыяналістаў, усіх, хто цяпер служыць і працуе ў армейскіх калектывах, хто прайшоў школу армейскай загартоўкі і рыхтуецца стаць у салдацкі строй, са святам.
Ва ўрачыстай абстаноўцы ваенны камісар уручыў білеты членаў БРСМ Надзеі Сукманавай, Кацярыне Грыгор’евай, Юліі Качан.
Дэлегацыі ад працоўных калектываў усклалі вянкі і гірлянды да помніка. Хвіліна маўчання. Гучыць гімн Рэспублікі Беларусь.

На здымку: Уручэнне білета Ю. Качан.

Людвіг КАСАТЫ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.