Авторизация
 

23 лютага 2018 года — 100-годдзе Узброеных Сіл

 23 лютага 2018 года беларускі народ урачыста адзначае Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Сёлета ў гэтага свята асаблівыя гучанне і значнасць — 100-годдзе нашых Узброеных Сіл.

ГІСТАРЫЧНА так склалася, што наш народ на працягу многіх вякоў змагаўся з іншаземнымі захопнікамі, адстойваў права на сваё нацыянальнае існаванне. Шмат перажыў і зведаў. Але ніколі не быў зломлены, заўсёды і ва ўсім сам вызначаў свой лёс. У нашай памяці навечна застанецца подзвіг беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта была сапраўды ўсенародная барацьба. Яна паказала ўсяму свету, як трэба любіць і абараняць сваю Айчыну. Манументы, абеліскі і помнікі сведчаць пра тое, што народ шануе і памятае сваіх абаронцаў.

СЁННЯ Рэспубліка Беларусь — суверэнная дзяржава, якая праводзіць палітыку добрасуседства, партнёрства і супрацоўніцтва. Нікога не разглядае як ваеннага праціўніка. У нас свая мэта — моцная і квітнеючая Беларусь. Аднак забеспячэнне ваеннай бяспекі і абароназдольнасці па-ранейшаму застаецца найважнейшай задачай дзяржавы і ўсяго народа.


АСНОВА ваеннай бяспекі нашай дзяржавы — Узброеныя Сілы. З магутнай зброяй і сучаснай баявой тэхнікай. Яны адпавядаюць цяперашнім сутнасці і характару ўзброенай барацьбы. З'яўляюцца не інструментам вядзення вайны, а сродкам яе недапушчэння. Гэта надзейна забяспечвае ваенную бяспеку дзяржавы.


НА ВАРЦЕ мірнай працы і незалежнасці беларускага народа стаяць нашчадкі слаўных пакаленняў — дзеці, унукі і праўнукі тых, хто праславіў баявыя знамёны, абараняючы нашу Айчыну. Сёння больш за 200 нашых землякоў служаць на пасадах афіцэраў, прапаршчыкаў, сяржантаў і салдат кантрактнай і тэрміновай службы, вучацца ў Ваеннай акадэміі і на ваенных факультэтах вышэйшых навучальных устаноў. Яны атрымалі ў спадчыну баявыя традыцыі старэйшых пакаленняў і стараюцца іх памнажаць. Робяць усё, каб умела валодаць даверанымі зброяй і баявой тэхнікай. Быць годнымі абаронцамі сваёй Радзімы.


ШЧЫРА ВІНШУЕМ ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў Узброеных Сіл, воінаў-інтэрнацыяналістаў, усіх, хто цяпер служыць і працуе ў армейскіх калектывах, хто прайшоў школу армейскай вывучкі або рыхтуецца стаць у строй, з Днём абаронцаў Айчыны і 100-годдзем Узброеных Сіл. Здароўя вам, вашым родным і блізкім, міру і дабра, стабільнасці і спакою, бадзёрасці і аптымізму!


Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы Савет ветэранаў.
Ваенны камісарыят Міёрскага раёна.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта