Авторизация
 

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

 Сёння беларускі народ урачыста адзначае Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Больш за сто год мы верныя традыцыі шырока і ўсенародна сустракаць 23 лютага з асаблівай цеплынёй і ўрачыстасцю. Гэта заканамерна, бо ў ім закладзены высокі сэнс — любіць сваю Радзіму і ўмець яе абараняць.


Гістарычна склалася, што нам давялося на працягу многіх стагоддзяў весці барацьбу з іншаземнымі захопнікамі, адстойваючы права на сваё нацыянальнае існаванне. Беларускі народ шмат перажыў і выпрабаваў, але ніколі не быў зламаны, заўсёды і ва ўсім вызначаў свой лёс сам. У нашай памяці навечна застанецца яго подзвіг у Вялічай Айчыннай вайне. Гэта была сапраўды ўсенародная барацьба, якая паказала ўсяму свету, як трэба любіць і абараняць сваю радзіму. Мноства манументаў, абеліскаў і помнікаў на тэрыторыі нашай рэспублікі сведчаць пра тое, што мы шануем і памятаем сваіх абаронцаў.


У гэты святочны дзень наша асаблівая прыязнасць і ўдзячнасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Іх вопыт, мужнасць і ідэйная трываласць — наш верны арыенцір. Схіляемся перад подзвігам пакалення пераможцаў і высока цэнім унёсак ветэранаў у патрыятычнае выхаванне грамадзян нашай краіны. Сёлета мы ўрачыста адзначым 75-годдзе вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Працягваецца работа па ўвекавечанні памяці загінуўшых воінаў і ахвяр фашызму.


Пасляваенная гісторыя Беларускай ваеннай акругі — выдатны прыклад самаадданага служэння Айчыне. Менавіта Чырванасцяжная Беларуская ваенная акруга, адна з мацнейшых ва Узброеных Сілах СССР, зрабіла вялізны ўнёсак у забеспячэнне бяспекі дзяржавы на заходнім напрамку, з’яўляючыся, па-сутнасці, важнейшым фактарам стратэгічнага стрымлівання.


Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь годна прадаўжаюць традыцыі папярэдніх пакаленняў абаронцаў Айчыны.
Неад’емная арганічная частка беларускага народа — Узброеныя Сілы — надзейна гарантуюць яго мірную працу і ў першую чаргу забяспечваюць бяспеку нашай Радзімы. Працягваецца ўдасканаленне сіл тэрытарыяльнай абароны. Нядаўна наш раён удзельнічаў у раптоўнай праверцы па гэтых пытаннях, якая паказала высокі ўзровень адказнасці кіруючага саставу і радавых грамадзян. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што абарона дзяржавы носіць усенародны характар, зламаць такі народ немагчыма.


Сёння на варце мірнай працы і незалежнасці беларускага народа спадчыннікі слаўных пакаленняў — дзеці, унукі і праўнукі тых, хто праславіў баявыя сцягі, абараняючы нашу Айчыну. Звыш 200 нашых землякоў праходзяць ваенную службу на пасадах афіцэраў, прапаршчыкаў, сяржантаў і салдат кантрактнай і тэрміновай ваеннай службы, вучацца ў Ваеннай акадэміі і на ваенных факультэтах вышэйшых навучальных устаноў. Яны атрымалі ў спадчыну цудоўныя баявыя традыцыі старшых пакаленняў, прыкладаюць намаганні, каб умела валодаць зброяй і баявой тэхнікай, быць годнымі абаронцамі сваёй Радзімы, памнажаюць ратныя традыцыі.


Шчыра віншуем з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, воінаў-інтэрнацыяналістаў, усіх, хто служыць і працуе ў армейскіх калектывах, хто прайшоў гэтую школу і рыхтуецца стаць у строй, хто сваёй мірнай працай умацоўвае абароназдольнасць нашай Радзімы. Здароўя вам, вашым родным і блізкім, міра і дабра, стабільнасці і спакою, бадзёрасці і аптымізму!


Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Ваенны камісарыят раёна.
Раённы Савет ветэранаў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта