Сегодня в Миорским историко-этнографическом музее открывается выставка трёх конфессий

Што азначае колер купала праваслаўнага храма, у чым асаблівасць каталіцкіх ікон, для чаго стараабрадцам патрэбны падручнікі. Пра гэта і многае іншае раскажуць наведвальнікам выставы "Духоўная спадчына Міёршчыны" ў раённым гісторыка-этнаграфічным музеі.
 
Прадстаўлены іконы, крыжыкі, ручнікі і іншыя рэчы трох канфесій: праваслаўя, каталіцызму і стараабрадства. Рэлігійная літаратура—ад малітоўніка 1871 года да сучасных выданняў. Частка экспанатаў захоўваецца у фондах музея, рэдкія праваслаўныя іконы 18-19 стагоддзяў і стараабрадчыя святыні прадастаўлены Браслаўскім раённым аб'яднаннем музеяў, каштоўныя царкоўныя кнігі і жыццеапісанне святара Мікалая Рунды—міёрскім храмам палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ў Влахерне. Вышыванымі іконамі, карцінамі з выявамі святынь Міёршчыны, дэкаратыўнымі вырабамі падзяліліся жыхары горада і раёна.

Падчас экскурсіі супрацоўнікі музея раскажуць пра гісторыю ўзнікнення стараабрадства, праваслаўя, каталіцызму і адрозненні паміж імі, звернуць увагу на гісторыю святынь Міёршчыны, асобныя з якіх унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, узгадаюць святароў, якія пакінулі значны след у духоўнай гісторыі міёрскай зямлі. 

Выстава разлічана як на старшакласнікаў і моладзь, так і на дарослых і сталых людзей, нераўнадушных  да духоўнай спадчыны роднага краю.
 
Адкрыццё выставы з удзелам святароў трох канфесій адбудзецца ў аўторак, 12 красавіка. Пачатак запланаваны на 14.00. Музей запрашае жыхароў і гасцей горада на мерапрыемства. Даведкі па тэлефоне 4 19 15.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.