Экзамены сдают механизаторы
gazeta 26-02-2016, 14:37 0 Навіны

На працягу года некаторыя вопытныя і руплівыя трактарысты паспяваюць папрацаваць і на энерганасычаных трактарах, і на кормаўборачных самаходных машынах, і на збожжавых камбайнах. Гадавая выпрацоўка ў іх заўсёды высокая,—кажа дырэктар ДУДАД "Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых" упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Генадзь Яўгенавіч Кандратовіч. —Забеспячэнне сельгасарганізацый новай, высокапрадукцыйнай тэхнікай выклікае неабходнасць у перападрыхтоўцы механізатараў. Гэта не толькі павышае прадукцыйнасць іх працы, але і вырашае кадравыя праблемы ў найбольш напружаныя перыяды палявых работ.
Большасць сельгасарганізацый раёна штогод накіроўваюць сваіх механізатараў на перападрыхтоўку. Вось і на чарговых курсах па асваенні колавых трактараў з рухавіком магутнасцю больш за 80 кілават (катэгорыя "В") і самаходных машын сельгаспрызначэння (катэгорыя "D") займаўся 31 навучэнец з 13-ці гаспадарак. Не было прадстаўнікоў мехатрадаў толькі з ААТ "Дрыгучы" і "Наўгароды", КУП "Язна" і ВУПКУ "Юбілейны". Найбольш навучэнцаў прыехала з ААТ "Чэрасы", "Пад'ельцы", "Любінова", "Туркова" і СУП "Павяцце".

26 навучэнцаў, якія прай-шлі навучанне на курсах, мелі толькі катэгорыю "А". У гэтым ліку механізатары з ААТ "Чэрасы" Мікалай Дулуоглу, Сяргей Каляга, Аляксандр Матэленак і Дзяніс Гагалінскі, які, дарэчы, нядаўна прыйшоў з арміі, Аляксандр Ломаш і Пётр Фёдараў з ВУПКУ "Міёрскі", Дзмітрый Ліманоўскі з ААТ "Папшулі", Мікалай Грэцкі з ААТ "Гвардзейскі", Дзмітрый Лакотка з СУП "Павяцце" і іншыя. Сярод прафесіяналаў, у якіх раней былі адкрыты па чатыры катэгорыі,—Юрый Вайдашэвіч з ААТ "Мерыца", Валерый Развадоўскі з ААТ "Пад'ельцы". Мелі права на кіраванне тэхнікай па трох катэгорыях Раман Дудла з ААТ "Туркова", Аляксандр Іваноў з ААТ "Папшулі", Віталь Ландзер і Алег Лапкоўскі з ААТ "Любінова", Аляксандр Максімовіч з ААТ "Мікалаёўскі" і Уладзімір Савіцкі з СУП "Цітова".
Адметна, што 23 навучэнцы яшчэ толькі асвойваюць механізатарскую справу і маюць стаж работы ў межах года. Самы вопытны трактарыст, які "сеў за парту", гэта Валерый Развадоўскі з Канахоў (ААТ "Пад'ельцы")—працоўная дзейнасць якога складае 27 гадоў.
—Заняткі па ўстройстве трактараў і сельгасмашын праводзіў з "курсантамі" майстар вытворчага навучання Эдуард Уладзіміравіч Масла. Другі майстар—Алег Яўстаф’евіч Цітовіч—дапамагаў ім у асваенні самаходных машын. Я праводзіў "урокі" па ахове працы,—расказвае дырэктар Цэнтра Генадзь Яўгенавіч Кандратовіч.—Вялікая падзяка кіраўніцтву ААТ "Пад'ельцы" (дырэктар С. У. Касцюкоў) і ААТ "Мі-ёрскі райаграсэрвіс" (дырэктар І. Г. Сушко) за прадастаўленне для здачы экзаменаў энерганасычанага трактара "МТЗ-1221" і кормаўборачнага камбайна "КВК-860".
У складзе экзаменацыйнай камісіі ацэньвалі веды і навыкі, атрыманыя механізатарамі падчас вучобы, начальнік інспекцыі дзяржтэхнагляду Міёрскага райсельгасхарчу Уладзімір Канстанцінавіч Яскевіч, майстар вытворчага навучання Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых Эдуард Уладзіміравіч Масла і начальнік аддзела механізацыі райсельгасхарчу Аляксандр Дзмітрыевіч Мышко.
—У групе 47 ПТ па перападрыхтоўцы вадзіцеляў колавых трактараў катэгорыі "В" і самаходных машын катэгорыі "D" прайшлі навучанне 30 чалавек. Не ўсе з іх прымуць удзел у вясенне-палявых работах, але кожны зможа прымяніць атрыманыя навыкі,—кажа Г. Я. Кандратовіч. Ён акцэнтаваў увагу на правільным рашэнні кіраўнікоў сельгасарганізацый, якія імкнуцца мець у працоўных калектывах высокакваліфікаваных работнікаў.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымках: 1.Падчас экзамену па кіраванні самаходнамі сельгасмашынамі;
2.Праверка тэарэтычных ведаў; 3.Прыступае да выпрабаванняў механізатар Дзяніс Гагалінскі з ААТ "Чэрасы" (у цэнтры).
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.