Авторизация
 

"Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых" у Міёрах адзначыў 30 год

 ААТ "Мікалаёўскі" аказала спонсарскую дапамогу ДУДАД "Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых" — у вучэбным класе з'явіўся новы камп'ютар. Уручыла яго метадысту Сяргею Зарэцкаму бухгалтар таварыства Вікторыя Ганебная (на фотаздымку). Пажадала, каб выкарыстанне аргтэхнікі спрыяла працэсу навучання.

Сельгаставарыства цесна супрацоўнічае з адукацыйнай установай, якая рыхтуе для іх механізатараў, навучае машыністаў сушыльных агрэгатаў, павышае кваліфікацыю аператараў машыннага даення. Кіраўнік вучэбнай установы Генадзь Кандратовіч шчыра дзякуе калектыву гаспадаркі, асабліва дырэктару Аляксею Лаўрыновічу за каштоўны падарунак Цэнтру да 30-цігадовага юбілею.

 Цяжка ўявіць сельскую гаспадарку без механізатараў. Не абыходзяцца без іх і многія іншыя галіны вытворчасці. Таму падрыхтоўка кіроўцаў трактараў і самаходных машын — важная і адказная задача, якую ў раёне паспяхова выконвае Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых пры райсельгасхарчы.

Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі дарослых 27 кастрычніка адзначае трыццацігадовы юбілей. За гэты час у вучэбных класах атрымалі прафесію, прайшлі перападрыхтоўку многія мясцовыя жыхары, большасць якіх паспяхова працуе ў сельгасвытворчасці.
З 2013 года кіруе вучэбным Цэнтрам Генадзь Яўгенавіч Кандратовіч.


— Кіроўцы трактараў і самаходных машын цяпер паўсюдна запатрабаваны. Мясцовым жыхарам пашанцавала: яны могуць атрымаць спецыяльнасць, не выязджаючы за межы раёна. Нашым выпускнікам прадастаўляюцца вакансіі для працаўладкавання ў мясцовых сельгасарганізацыях і на прадпрыемствах АПК. У адрозненне ад прафесійна-тэхнічных вучылішчаў, дзе, як правіла, вучыцца толькі моладзь, наш вучэбны Цэнтр прымае на курсы людзей розных узростаў. Прычым, многія асвойваюць дадатковую рабочую прафесію без адрыву ад вытворчасці. Большасць нашых навучэнцаў-механізатараў вяртаюцца на перападрыхтоўку. Засвоіўшы тэарэтычныя веды і практычныя навыкі, атрымліваюць магчымасць працаваць на трактарах катэгорый "А", "В", "D", "F".


 У Цэнтры вучацца і павышаюць прафмайстэрства не толькі кіроўцы "цяглавай" тэхнікі, а і машыністы сушыльных агрэгатаў. Летась за бюджэтныя сродкі асвойвалі тонкасці кіравання абсталяваннем зернесушыльных комплексаў 39 чалавек, сёлета — 32. Штогод павышаюць кваліфікацыю аператары машыннага даення — ад 60 да 70 чалавек.


Атрымліваецца вялікі атрад навучэнцаў?
— Так. За трыццаць гадоў дзейнасці мы дапамаглі атрымаць рабочую прафесію, прайсці перападрыхтоўку і павысіць кваліфікацыю больш чым шасці тысячам чалавек. У 2014-ым, напрыклад, было 205 навучэнцаў, у 2015-ым — 189, у 2016-ым — 197, у 2017-м — 194. За тры апошнія гады падрыхтавалі 118 трактарыстаў-машыністаў катэгорыі "А", перападрыхтоўку прайшлі 165 механізатараў.


Кожнай арганізацыі, дзе ёсць машынна-трактарны парк, патрэбны спецыяліст, які кантралюе стан здароўя кіроўцаў перад выездам з мехдвара. Вы і такімі кадрамі забяспечваеце раён?
— На базе вучэбнага Цэнтра праходзяць падрыхтоўку інспектары па прафаглядах вадзіцеляў транспартных сродкаў на прадмет выяўлення алкагольнага ап'янення. Заняткі праводзяць медыкі—псіхіятр-нарколаг Вольга Баравік і фельчар-нарколаг Анатоль Кухаронак. Летась па накіраванні ад арганізацый АПК закончылі спецыяльныя курсы 17 работнікаў.


  Майстры Цэнтра — высокаадукаваныя спецыялісты з багатым вопытам?
— Канешне. Настаўніку належыць дасканала ведаць выкладаемы матэрыял. З заснавання вучэбнага камбіната працуюць майстрамі вытворчага навучання Алег Цітовіч і Эдуард Масла. Маюць вышэйшую інжынерна-тэхнічную адукацыю. Нядаўна калектыў папоўніў метадыст Сяргей Зарэцкі, які вя-дзе заняткі з аператарамі машыннага даення. Бухгалтарскую работу старанна выконвае Алена Асіпенка. Найлепшае пацвярджэнне прафесіяналізму нашых майстроў — высокія вытворчыя дасягненні былых навучэнцаў. Некаторыя з іх нават перамагаюць у абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах.


 У юбілей прыгадваюць і тых, хто раней працаваў ва ўстанове і ўнёс уклад у яе дзейнасць і развіццё. Зазірнём у гісторыю?
—У 1987-ым годзе быў створаны вучэбны камбінат, які пазней некалькі разоў мяняў свой статут і назву, пашыраў функцыі. З 28 ліпеня 2011 года вучэбна-курсавы камбінат стаў дзяржаўнай установай дадатковай адукацыі дарослых "Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых" упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Міёрскага райвыканкама.


У ліку тых, хто працаваў у навучальнай установе ў розныя перыяды яе дзейнасці — майстры П. І. Ярынскі і І. Ф. Астапковіч, метадысты В. А. Мятла і Г. Л. Наркевіч, завуч Н. Ф. Брыль, бухгалтары Л. В. Скавародка, Н. В. Гулькова, Т. Т. Смулько, вадзіцелі У. Э. Федуковіч, У. Р. Матэленак і А. І. Сцяпанаў.
Першым кіраўніком вучэбнага камбіната быў Васіль Несцеравіч Карвацкі. Узначальваў калектыў на працягу 13 гадоў. Пазней—з 2000 да 2013 года—яго замяніў Уладзімір Уладзіміравіч Лукашонак.


Мне давялося ўзначаліць установу ў нялёгкі час, калі намнога цяжэй вырашаюцца фінансавыя пытанні. З-за недахопу сродкаў складана абнаўляць матэрыяльную базу. Аднак шукаем магчымасці і для набыцця запчастак да вучэбнай тэхнікі, і для рамонту вучэбнага корпуса, гаражоў, і для абнаўлення аргтэхнікі. Удзячны за падтрымку спонсарам. На жаль, у карыстанні вучэбнага Цэнтра цяпер ёсць толькі адзін трактар — "МТЗ-80У". На ім нашы курсанты засвойваюць навыкі кіравання і рамонту колавай тэхнікі катэгорыі "А". Між тым, механізатарам пры перападрыхтоўцы даводзіцца вывучаць энерганасычаныя трактары, самаходныя зерне- і кормаўборачныя камбайны, пагрузчыкі. Таму арганізоўваем заняткі на базе ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс", "Пад'ельцы", "Чэрасы".


Як лічыце, дзейнасць вучэбнага Цэнтра плённая?
— Мы забяспечваем мясцовыя арганізацыі механізатарскімі кадрамі, якіх не хапае, асабліва ў арганізацыях АПК. Хтосьці, адпрацаваўшы пэўны час у сельскай гаспадарцы, выязджае з нашага раёна. Яго месца за рулём трактара павінен заняць другі падрыхтаваны спецыяліст. Калі б не было вучэбнага Цэнтра, узнік бы дэфіцыт механізатараў. Несумненна, мы падстаўляем плячо сельгасвытворцам. Сёлета цесна супрацоўнічаем з Цэнтрам занятасці насельніцтва, сельскімі Саветамі. Дапамагаем атрымаць новую рабочую прафесію грамадзянам, якія засталіся без працы.


На вясковых палетках у кожнай сельгасарганізацыі Міёршчыны з ранняй вясны да позняй восені працуе тэхніка, а ў кабінах трактараў—былыя навучэнцы Цэнтра. Гэта добры плён нашай працы. 

На здымках: 1. Падарунак метадысту Сяргею Зарэцкаму ўручае бухгалтар таварыства Вікторыя Ганебная. 2. Майстар вытворчага навучання Алег Цітовіч на экзамене. 3. Майстар вытворчага навучання Эдуард Масла (у цэнтры). 4, 5. На трактарадроме. 6. Дырэктар вучэбнага Цэнтра Генадзь Кандратовіч.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 27 кастрычніка ў пятніцу з 8 да 12 гадзін Цэнтр праводзіць Дзень адчыненых дзвярэй.
Кіраўнік Генадзь Кандратовіч і спецыялісты ўстановы запрашаюць усіх, хто цікавіцца іх дзейнасцю ці жадае атрымаць кансультацыю па пытаннях навучання. Калі хтосьці пажадае аказаць Цэнтру спонсарскую дапамогу, падкажуць як гэта зрабіць.
Звяртайцеся па адрасе: Міёры, вуліца Гагарына, 43/2.

Дырэктар вучэбнага Цэнтра Генадзь Кандратовіч:

— Віншую з юбілеем былых работнікаў, і тых, хто сёння  працуе ў калектыве. Жадаю здароўя , дабрабыту і поспехаў. Няхай прафесійная дзейнасць будзе не толькі плённай, але і прыносіць задавальненне.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта