Экзамены сдают механизаторы
gazeta 10-02-2015, 14:31 0 Навіны
5 лютага адбыўся экзамен ў вучэбнай групе па падрыхтоўцы вадзіцеляў колавых трактараў катэгорыі "А" дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых "Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых", што дзейнічае пры упраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання. Яе дырэктар Генадзь Яўгенавіч Кандратовіч падкрэсліў, што большая палова экзаменуемых — вучні агульнаадукацыйных школ раёна.
— Мінулай восенню ўпершыню была сфарміравана вучэбная група з 13 старшакласнікаў. Арганізавалі заняткі для будучых механізатараў у пасляабедзенны час, каб без адрыву ад навучання ў школе атрымлівалі першую рабочую прафесію, запатрабаваную амаль ва ўсіх галінах вытворчасці, — падкрэсліў Генадзь Яўгенавіч. — Атрыманыя веды гарантыя таго, што малады чалавек зможа працаўладкавацца без прафнавучання ў каледжы ці іншай навучальнай установе.
Са слоў старшыні экзаменацыйнай камісііі, начальніка інспекцыі Дзяржтэхнагляду Міёрскага раёна Уладзіміра Яскевіча, курсанты, якія паспяхова здадуць экзамены, атрымаюць пасведчанне трактарыста-машыніста катэгорыі "А". Пасля году працы змогуць атрымаць права на кіраванне іншымі відамі колавых ці гусенічных трактараў і самаходнымі машынамі. З пасведчаннем трактарыста прасцей атрымаць правы катэгорыі "В", для гэтага дастаткова здаць у МРЭА тэарэтычны (правілы дарожнага руху) і практычны (кіраванне транспартным сродкам) экзамены. Пазней, калі напрацуецца стаж па кіраванні аўтамабілямі, дапушчальная маса якіх не перавышае 3500 кілаграмаў і колькасць сядзячых месц не больш за восем, можна адкрыць катэгорыю "С".
Некаторыя навучэнцы Цэнтра яшчэ да курсаў умелі кіраваць трактарам. Напрыклад, Максім Лонскі з Пад'ельцаў практыкаваўся на дамашнім "Беларусе". У Дзмітрыя Кашкура з вёскі Дэмскія бацька займаецца садаводствам і таксама мае ў гаспадарцы трактар.
Цяга да тэхнікі перадалася ў спадчыну Канстанціну Сіўко, Андрэю Маркевічу і Аляксандру Цвіценка — вучням Павяцкай, Чапукоўскай і Дварнасельскай школ — ад бацькоў, якія працуюць механізатарамі.
— Напачатку мой тата Уладзімір Францавіч працаваў вадзіцелем, цяпер ён кіруе "МТЗ". А я хачу стаць механікам, таму жадаю атрымаць першапачатковыя веды па кіраванні трактарам, а калі спатрэбіцца, можна будзе і папрацаваць за рулём, — дзеліцца планамі Андрэй Маркевіч.
Генадзь Яўгенавіч Кандратовіч падзякаваў дырэктарам Дварнасельскай ДС-СШ і Міёрскай СШ №2 Антаніне Сцяпанаўне Кляшчонак і Уладзіславу Часлававічу Кашкуру, а таксама педкалектывам іншых школ раёна, за прафарыентацыйную работу сярод навучэнцаў. Ён спадзяецца, што добрае пачынанне знойдзе водгук і ў іншых агульнаадукацыйных ўстановах раёна.
Курсы падрыхтоўкі вадзіцеляў колавых трактараў катэгорыі "А" — платныя. За чатыры з паловай месяцы навучання трэба заплаціць 1,8 мільёна рублёў, можна ў растэрміноўку...
Працяг "МН" №12.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымку: падчас экзамену па перападрыхтоўцы вадзіцеляў
колавых трактараў.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.