Абласны семінар-нарада па пытаннях жывёлагадоўлі адбыўся 29 студзеня на базе Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. На яго запрошаны старшыні райвыканкамаў, іх першыя намеснікі—начальнікі райсельгасхарчаў, намеснікі начальнікаў райсельгасхарчаў па жывёлагадоўлі, галоўныя ветурачы раёнаў і кіраўнікі племстанцый, дырэктары валаўтваральных сельскагаспадарчых арганізацый, сярод якіх на Міёршчыне знаходзяцца ААТ "Дрыгучы", "Мікалаёўскі", "Туркова".
Мерапрыемства адкрыў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, да яго ўдзельнікаў з дакладам "Надзённыя праблемы Віцебскай вобласці ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі" звярнуўся міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц. Спецыяліст ЗАТ "Экамол-Агра" Уладзімір Пярэднеў прысвяціў выступленне кармленню сельскагаспадарчай жывёлы ў зімовы перыяд.
Сярод асноўных патрабаванняў, якія пастаўлены перад работнікамі жывёлагадоўлі—забяспечыць павелічэнне вытворчасці парадукцыі ферм, выконваць заданні па надоях і прывагах.
У суботу, 30 студзеня, кіраўнікі СУП "Цітова" і "Павяцце", ААТ "Чэрасы" на нарадзе ў Полацку ўдакладнялі пазіцыі па ўмацаванні ўзаемаадносін з іншымі членамі інтэграцыйнага аб'яднання.