Организация реальных дел

Организация реальных дел 14 студзеня ў райвыканкаме адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", якую ўзначальвае дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Венядзіктаўна Шамёнак. Акрамя дэлегатаў, старшынь "пярвічак", кіраўнікоў устаноў і прадпрыемстваў раёна, удзел у форуме прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Мікалаеўна Баніфатава, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Алегаўна Стальмачонак, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Таццяна Мікалаеўна Рымша. 

 

Міёрская раённая арганізацыя РГА "Белая Русь" была створана ў студзені 2008-га года.  
— За гэты перыяд мы набылі вопыт, аўтарытэт сярод грамадзян, выраслі колькасна, — падкрэсліла Алена Венядзіктаўна, трымаючы справаздачу. — Зараз раённая арганізацыя аб'ядноўвае ў сваіх радах 287 чалавек, складаецца з 15 "пярвічак", тры з якіх створаны па вытворчым прынцыпе. 
Работа па далучэнні ў аб'яднанне адмыслоўцаў прызнана старшынёй недастатковай, аднак і не надта шматлікім складам раённай арганізацыі ўдаецца рэалізоўваць сацыяльныя праекты, якія сведчаць пра важныя, канкрэтныя справы "Белай Русі".


Организация реальных дел Самымі буйнымі акцыямі, накіраванымі на ўмацаванне грамадскай згоды, быў удзел у выбарчых кампаніях, падчас якіх працавалі ў складзе ўчастковых, а таксама раённых і акруговых выбарчых камісій, з'яўляліся назіральнікамі на выбарчых участках, уваходзілі ў склад ініцыятыўных груп. 14 членаў раённай арганізацыі выбраны дэпутатамі раённага Савета дэпутатаў, 14 — дэпутатамі сельскіх Саветаў. Выступалі на Днях інфармавання, на мітынгах, урачыстых сходах, прысвечаных дзяржаўным святам. 
Раённая арганізацыя цесна ўзаемадзейнічае з усімі структурамі раёна, актыўна супрацоўнічае з ветэранскай арганізацыяй і "Беларускім саюзам ветэранаў вайны ў Афганістане", райкамам ГА "БРСМ". Бярэ ўдзел у разнастайных акцыях, мерапрыемствах, праектах, накіраваных на падтрымку асобных катэгорый грамадзян, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Сумесна з раённай арганізацыяй Чырвонага Крыжа арганізуюцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага Дня здароўя, накіраваныя на прафілактыку ВІЧ/СНІД, папярэджанне насілля ў сем'ях, алкагалізацыі насельніцтва. Актыўна працуе наша грамадская прыёмная, куды насельніцтва звяртаецца па розных пытаннях.

 

Працяг "МН" №5. 


Наталія СТАНКЕВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 


 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.