Вперёд — к запланированному

Сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама адбылося 22 снежня. На ім абмеркаваны вынікі работы народна-гаспадарчага комплексу ў 2014 годзе, выкананне бюджэту раёна за 11 месяцаў, прагнозныя паказчыкі на будучае. 

 

Заслухаўшы інфармацыю начальнікаў аддзелаў эканомікі райвыканкама і ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Р. М. Лакотка і Л. Э. Болтач, прэзідыум адзначыў станоўчую дынаміку сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Але галоўныя паказчыкі забяспечаны не ўсе. Так, не ўдалося выканаць заданні па экспарце тавараў (без уліку рэспубліканскіх арганізацый), прыцягненні прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў поўным аб'ёме ў асноўны капітал, выручцы па рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг па камерцыйным арганізацыям у разліку на аднаго сярэдняспіскавага работніка (без уліку мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці), мэтавым паказчыку па энергазберажэнні, колькасці мікра-, малых і сярэдніх арганізацый, колькасці занятых у сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і далучаных імі наёмных асоб.
Намесніка начальніка фінансавага аддзела райвыканкама К. Г. Рунда адзначыла, што за 11 месяцаў бюджэт раёна выкананы па даходах на 92,4% да ўдакладненага гадавога плана. Акрамя гэтага бязвыплатныя паступленні склалі 116 млрд. рублёў пры плане на год — 129 мільярдаў. Бюджэт сельсаветаў і Дзісны выкананы па даходах на 93,6%.

 

Працяг "МН" №103. 
Наталія СТАНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.