Сесія раённага Савета

19 лістапада адбылася 6-я чарговая сесія Міёрскага раённага Савета дэпутатаў. На ёй з дакладам “Аб Праграме стратэгічнага развіцця Міёрскага раёна на 2011-2015 гады” выступіў старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў. У яго абмеркаванні прынялі ўдзел дэпутат ад Мікалаёўскай выбарчай акругі №21, старшыня пастаяннай камісіі па бюджэту і эканамічнаму развіццю, упраўляючая аддзялення “Белаграпрамбанка” А. С. Дуброўская, дэпутат ад Каменпольеўскай выбарчай акругі №26, старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях аграпрамысловага комплексу і экалогіі, першы намеснік начальніка райсельгасхарчу В. У. Гагалінскі, дэпутат ад Міёрскай-Кіраўскай выбарчай акругі №6, старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і справах моладзі, намеснік старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава, дэпутат ад Новапагосцкай выбарчай акругі №24, намеснік старшыні райвыканкама Л. І. Лясовіч, дэпутат ад Наўгародскай выбарчай акругі №23, старшыня мандатнай і па пытаннях мясцовага самакіравання і рэгламенту камісіі, старшыня Новапагосцкага сельскага Савета Р. А. Гернат.

Прыняў удзел у рабоце сесіі і выступіў на ёй начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама І. І. Бакевіч.

Сесія зацвердзіла Праграму стратэгічнага развіцця Міёрскага раёна на 2011-2015 гады.

Па дакладу начальніка фінансавага аддзела райвыканкама В. І. Пабяржына дэпутаты зацвердзілі стаўкі зямельнага падатку і падатку на нерухомасць у 2011 годзе.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.