29 сакавіка адбылася першая арганізацыйная сесія Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання. На ёй тайным галасаваннем старшынёй Савета абраны Аляксандр Ацясаў, дэпутат ад Гарадоцкай выбарчай акругі №9. Яго намеснікам стаў Аляксандр Хрыстафораў, які прадстаўляе Дубровенскую акругу №11.
Утворана 5 пастаянных камісій. Камісію па пытаннях мясцовага самакіравання і рэгламенту ўзначаліў Уладзімір Ванкевіч (Чашніцкая акруга №36), па пытаннях бюджэту і эканамічнага развіцця — Георгій Мурашка (Талачынская №33), па пытаннях аграпрамысловага комплексу і экалогіі — Віктар Славецкі (Браслаўская №2), па пытаннях прамысловасці, транспарту, развіцця будаўні-чага комплексу, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі — Павел Харытонаў (Новалукомльская №37), па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і па справах моладзі — Галіна Жаланава (Расонская №31).
Абраны прэзідыум абласнога Савета з 11 чалавек, у яго склад увайшлі старшыня Савета і яго намеснік, старшыні пастаянных камісій, а таксама Алена Падаляк (Чапаеўская акруга №51), Аляксандр Бохан (Паўднёвая №58), Руслан Вінакураў (Шумілінская №39), Ігар Ісачэнка (Школьная №59).