Сессия

Сесія

 

12 снежня адбылася 14-я пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў 26 склікання. На ёй разгледжана пытанне “Аб унясенні змяненняў у рашэнне Міёрскага раённага Савета дэпутатаў ад 14 снежня 2010 г. №30”. З дакладам выступіў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама В. І. Пабяржын.

 

Па дакладу начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Н. М. Мішута дэпутаты прагаласавалі за рашэнне “Аб рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў прыгранічных тэрыторый Рэспублікі Беларусь і Латвійскай Рэспублікі”. Дадатковую кансультацыю па гэтаму пытанню правяла старшыня раённага Савета Р. В. Парфёненка. Фарміраваннем першых спісаў жыхароў раёна на канец снежня, якія могуць прымаць удзел у спрошчаных паездках у суседнюю краіну, займаюцца сельвыканкамы і УП ЖКГ. Гэтыя спісы ў наступным будуць дапаўняцца штоквартальна.

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.