Стаўкі падаткаў

На 13-й пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў 23 лістапада разгледжана пытанне “Аб стаўках зямельнага падатку і падатку на нерухомасць у 2012 годзе”, з інфармацыяй па якому выступіў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама В. І. Пабяржын. Дэпутаты прагаласавалі за тое, каб у 2012 годзе павялічыць стаўкі зямельнага падатку для юрыдычных і фізічных асоб у два разы, а стаўкі падатку на нерухомасць для юрыдычных асоб — на 50%, для фізічных — на 20%. Аднак гэтае павелічэнне не распаўсюджваецца на арганізацыі ЖКГ, электраэнергетыкі і газазабеспячэння, некаторыя іншыя.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.