Магазин получил имя
gazeta 31-12-2013, 11:14 0 Навіны
Гэтае прадпрыемства гандлю ўсе мы ведаем як "Універсам" ля рынку: вялікі магазін з даволі багатым выбарам харчовых тавараў, які амаль ніколі не бывае без наведвальнікаў. І вось іх стала яшчэ больш, бо ўстанова набыла новы выгляд не толькі знешне. Тут не стала аптэкі, знік тамбур. Затое ўсе 476 квадратных метраў гандлёвай плошчы працуюць на пакупніка. А ён адразу трапляе ў аддзел гаспадарчых тавараў, потым яго чакае ахалоджваемы прылавак з мясам, мяснымі вырабамі і рыбай. На звычайным месцы засталіся агародніна і садавіна, хлеб і кандытарскія вырабы. Далей для наведвальнікаў "Замарожаныя паўфабрыкаты", "Бакалея", "Напоі і сокі", "Малочныя вырабы"…
Кіраўніцтва спажыўтаварыства сцвярджае, што гэта толькі пачатак вялікай работы, бо многае з жадаемага яшчэ не зроблена. У прыватнасці, няма сучаснага счытваючага абсталявання. І ўсё ж, што атрымаецца з мадэрні-зацыі "Універсама", ужо бачна. Напрыклад, замест двух кас сталі тры, у памяшканні светла, прасторна, істотна павялічыўся выбар тавараў.
— У нас стала шмат "холаду", — задаволена адзначае загадчыца Таццяна Шамшур. — Мы заўсёды імкнуліся падтрымліваць асартымент свежай садавіны. У гэтым можна пераканацца і цяпер. Добра прадстаўлена "малочная" група. Павелічэнне колькасці ахаладжальнага абсталявання дазволіла прапанаваць пакупнікам розныя салаты, курыную і мясную раздзелку, фаршы, свіныя і курыныя каўбаскі, катлеты. Чакаем завозу субпрадуктаў. Пры гэтым у гандлёвай зале зусім не адчуваецца шуму абсталявання, бо яно вынесена за сцены ўстановы.
Прадпрыемства гандлю атрымала ўласнае імя. Так што звяртайцеся за пакупкамі ва ўніверсам "Родны кут". Магчымасці сучаснага гандлю многія пакупнікі ўжо ацанілі. Не лішнім будзе нагадаць, што гандлёвыя прадпрыемствы пад такой назвай прапануюць пакупнікам некаторыя групы тавараў з мінімальнай гандлёвай надбаўкай.
На здымках: у абноўленым універсаме.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.