Авторизация
 

Маладым усюды ў нас пашана

Молодым везде у нас почет
Традыцыйная сустрэча маладых спецыялістаў сёлета прайшла 23 кастрычніка. Зала райвыканкама была амаль поўнасцю запоўнена. Юнакі і дзяўчаты з цікавасцю паглядалі адзін на аднаго. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Альдэфонсаўна Чарняўская паведаміла, што працаваць на Міёршчыну прыбылі 136 маладых спецыялістаў, 108 з якіх
ураджэнцы раёна. Такая тэндэнцыя не можа не радаваць.

 

Галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы Вольга Нарбертаўна Галімбоўская пайменна прадставіла кожнага з прысутных. Яна адзначыла, што самае прыемнае для арганізацый, калі пасля адпрацоўкі абавязковага тэрміну маладыя людзі вырашаюць застацца ў іх назаўсёды.

 

Молодым везде у нас почет
Пільную ўвагу да папаўнення праявіла кіраўніцтва раёна. "Маладняк" вітаў старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў. Ён коратка расказаў гісторыю раёна, распавёў пра сучасныя праекты і праграмы.

— Зараз у вас пачынаецца самы цікавы час — першыя крокі ў прафесію, — зазначыў Ігар Валер'евіч. — Не бойцеся быць ініцыятыўнымі і актыўнымі: мы заўсёды падтрымаем і дапаможам. Хочацца верыць, што вы і праз два гады застаняцеся на Міёршчыне.

 

Молодым везде у нас почет
Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В. А. Бялько асвяціў пытанні развіцця і стану сельскай гаспадаркі Міёршчыны.

— На жыццёвым шляху вас будзе чакаць шмат перашкод, аднак заўсёды вучыцеся толькі самаму лепшаму, — адзначыў Вячаслаў Анатольевіч. — Не бойцеся звяртацца за парадамі да сваіх калег ці кіраўнікоў. Памятайце, што калі адносіцца да прафесіі з душой—у вас усё атрымаецца.

 

Першы сакратар РК ГА "БРСМ" Марына Паўлаўна Кашкур расказала прысутным аб рабоце раённай маладзёжнай арганізацыі і запрасіла ўсіх жадаючых далучыцца да яе дзейнасці.

 Пра культурнае жыццё раёна, гурткі і творчыя калектывы РДК  апавядаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А. С. Тронькін. Расказваючы пра заняткі для дзяцей, Аляксандр Сяргеевіч пажартаваў, што чакае, калі маладыя сем'і прывядуць туды сваіх гадаванцаў.

 

Намеснік старшыні ФСК "Атлант" па асноўнай дзейнасці Дзмітрый Уладзіміравіч Федарэнка падрабязна асвятліў спартыўнае жыццё Міёршчыны, а таксама запрасіў моладзь у спартыўныя секцыі фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

Карысную інфармацыю прыпаднесла галоўны спецыяліст сектара крэдытавання насельніцтва аддзела рознічнага бізнесу ЦБП "Беларусбанк" Марына Валянцінаўна Тычко. Яна прапанавала спецыяльны крэдыт для маладых спецыялістаў і расказала пра ўмовы яго атрымання і пагашэння.

 

Молодым везде у нас почет
Цікавымі былі выступленні работнікаў, якія пасля адпрацоўкі засталіся ў родным раёне—эканаміста ВУПКУ "Міёрскі" Таццяны Уладзіміраўны Гайдзель і галоўнага інжынера ПМС Аляксандра Анатольевіча Жураўскага. Яны не толькі расказалі навічкам пра першыя працоўныя гады і свае калектывы, але і падрыхтавалі невялікія прэзентацыі.

Падзякі райвыканкама аб'яўлены Таццяне Аляксандраўне Гайдзель, Ганне Аляксандраўне Самута, Алене Сяргееўне Цюлінай, Таццяне Міхайлаўне Шэнда і Аляксандру Сяргеевічу Рачыцкаму.

 

Удзельнікі сустрэчы бліжэй пазнаёміліся ў нефармальнай абстаноўцы ў кафэ "Чайка". Культработнік Ігар Сардыка, як вядучы, у далейшым стаў для іх асноўным генератарам добрага настрою і адказным за культурную праграму. Што і казаць, свята было арганізавана на "пяць з плюсам". Моладзь не толькі перазнаёмілася паміж сабой, але і пасябравала падчас удзелу ў гульнях. Вельмі спадабаўся ўсім конкурс "Кракадзіл", у якім маладыя людзі перадавалі адзін аднаму вершаваныя радкі, выкарыстоўваючы пры гэтым толькі міміку і жэсты. Цудоўна праявілі фантазію і ў  пастаноўцы сюжэтаў знакамітых карцін. Хлопцы і дзяўчаты прадэманстравалі свае танцавальныя ўменні і нават пабылі мастакамі — кожная групка намалявала плакат на асеннюю тэматыку. Настрой стваралі спевакі: нечаканасцю для некаторых прысутных стаў цудоўны вакал Марыны Кашкур, ацанілі па вартасці выкананне Ігара Сардыкі і Міхаіла Катко. Можна з упэўненасцю сказаць, што сустрэча ўдалася!

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 935
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 154
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 904
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 745
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 232
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта