Дарагія сябры! Вы знаходзіцеся ў тым цудоўным узросце, калі жыццё адкрывае перад вамі шмат дарог. Час надзей і смелых эксперыментаў, пошуку свайго шляху, новых планаў і прагрэсіўных ідэй, а галоўнае — час, калі ўсё здаецца магчымым.
Моладзь — будучыня раёна і яго дзелавы патэнцыял. На вас — выпускнікі школ, студэнты, маладыя спецыялісты — ускладваем свае надзеі. Вам працягваць добрыя традыцыі беларускага народа. Адна з галоўных задач аддзела па справах моладзі райвыканкама і РК ГА БРСМ — дапамагчы маладому пакаленню знайсці сябе, упэўнена рэалізоўваць лепшыя творчыя і прафесійныя задумкі.
Упэўненасці ў заўтрашнім дні дадаюць дасягненні нашай моладзі ў спорце, вучобе, творчасці і культуры. Не спыняйцеся на дасягнутым, заўсёды ідзіце наперад. Поспехі маладых сёння — стабільнасць і росквіт раёна заўтра.
Жадаем вам поспехаў ва ўсіх пачынаннях, ініцыятывах, энергіі, любові і шчасця! Веры ў сябе, верных сяброў, дабрабыту і добрага настрою! Няхай ажыццявяцца вашы самыя смелыя мары!
Дзмітрый РАДЗІХОЎСКІ,
начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама,