Прыміце самыя шчырыя віншаванні са святам ПРАЦЫ! Час напаўняе Першамай новым зместам. Для ветэранаў — гэта ўспаміны пра маладосць, працоўныя здзяйсненні, для моладзі — выбар жыццёвага шляху, новых ідэй і смелых рашэнняў. Аднак яднае дата ўсіх, хто любіць родны край, сваім плёнам і імкненнем робіць яго ўтульней і прыгажэй.
Асаблівыя словы падзякі ветэранам працы за неацэнны ўклад у развіццё раёна. Вялікі дзякуй ўсім, хто штодзённа шчыруе на рабочым месцы, прысядзібным надзеле на дабрабыт сям'і, роднай Міёршчыны. Дарагія землякі! Няхай праца заўсёды прыносіць вам поспех і павагу. Моцнага здароўя вам і вашым блізкім, новых працоўных здзяйсненняў, радасці і дабрыні! Няхай вясенні настрой прынясе ў вашы дамы мір і шчасце. Са святам! З 1 мая!