Праграма развіцця

Намеснік старшыні райвыканкама А. І. Баданін прадставіў на сесіі інфармацыю “Аб зацвярджэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёрскага раёна на 2011-2015 гады”. Для забеспячэння гэтай Праграмы неабходна пераадолець негатыўныя дэмаграфічныя тэндэнцыі, павысіць эфектыўнасць выкарыстання працоўных рэсурсаў, удасканальваць структруру эканомікі, стварыць спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі прадпрымальніцкай і інавацыйнай ініцыятывы, стымуляваць прыток у рэгіён інвестыцый, павысіць эфектыўнасць знешнеэканамічнай дзейнасці, збалансаваць выкарыстанне мясцовых узнаўляемых прыродных рэсурсаў.

 

Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёршчыны на 2011-2015 гады зацверджана. Яна прадугледжвае павышэнне рэальных грашовых даходаў у 2015 годзе ў прамысловасці да 15,5%, удзельнай вагі інавацыйнай прадукцыі да 21%, прадукцыі сельскай гаспадаркі — 160%, экспарту тавараў — 225%, а паслуг — 220%, інвестыцый у асноўны капітал — 191%, рознічнага тавараабароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі — 77%.

Пасля ўзгадненняў рашэнні сесіі будуць размешчаны на сайце.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.