Авторизация
 

Дзісна абнаўляецца і рыхтуецца да свята

 У мінулым годзе свята горада Дзісна адзначыла прыгожа і шматпланава. Мясцовым і прыезджым асабліва запомніліся аўтапрабег, маляўнічае шэсце дэлегацый па цэнтральнай вуліцы да парку, дзе звычайна адбываецца афіцыйная частка, праходзяць культурныя, забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы. Як самы маленькі горад краіны будзе святкаваць дзень вызвалення сёлета? З гэтым пытаннем звярнуліся да старшыні гарвыканкама Яўгенія БАРАНА.

– Дзень горада адбудзецца 4 ліпеня, – адзначыў Яўгеній Баран (на здымку). – Да яго падрыхтоўкі загадзя распрацавалі план з 14 пунктаў. Сярод першачарговага – добраўпарадкаванне, навядзенне парадку ля брацкіх магіл воінаў і пахаванняў ахвяр фашызму, а таксама на вуліцах, у дварах, грамадскіх месцах. Гэтым азадачаны працоўныя калектывы, камунальная служба і гараджане. Па ініцыятыве прыватнага прадпрымальніка Эдуарда Цярэшкі пашыраецца мемарыял ля брацкай магілы воінаў-вызваліцеляў: цяпер там пачалася ўстаноўка стэнда, прысвечанага жыхарам Дзісны – удзельнікам Вялікай Айчыннай. Гэта людзі, якія аднаўлялі горад, надавалі яму новае жыццё. Мы імі ганарымся.
Так, пандэмія каронавіруса ўнесла свае карэктывы ў праграму мерапрыемстваў, прымусіла надаваць вялікую ўвагу захаванню санітарных норм і правіл. Таму не плануем урачыстае шэсце па вуліцах горада. Аўтапрабег па месцах баявой славы і памяці адбудзецца ў скарочаным варыянце – толькі ў межах Дзісны. Аднак гэта не выключае ў далейшым паўнацэнны маршрут праз Міёры да Друі, дзе 29-я Полацкая дывізія, што вызваляла наш горад, потым вяла ўпартыя баі з захопнікамі.
Нягледзячы на некаторыя негатыўныя моманты, у дзісенцаў ёсць падставы святкаваць з добрым настроем. Маю на ўвазе маштабы работ па газіфікацыі горада прыродным газам, рэалізацыю праекта па водазабеспячэнні пасёлка ЛВДС, падрыхтоўку да абнаўлення каналізацыі.
Калі канкрэтна, Дзень горада пачнецца з раніцы мітынгам ля брацкай магілы воінаў-вызваліцеляў з адкрыццём стэндаў і прадоўжыцца аўтапрабегам.
Да гэтага часу ў парку работнікі гандлю, прадпрымальнікі і рамеснікі разгорнуць «Дзісненскі кірмаш», які дапоўняць конкурсы, гульні, забавы, каб быў занятак па душы кожнаму – і дарослым, і дзецям.
У абед пачнецца афіцыйная частка свята з узнагароджаннем найлепшых работнікаў і грамадскага актыву нашых працоўных калектываў і арганізацый, падвядзенне вынікаў агляду па добраўпарадкаванні. Затым гаспадарамі сцэны стануць самадзейныя артысты, мясцовыя і прыезджыя. Чакаем «Рыцарскі клуб» з Маладзечна, «Начную птушку» з Полацка, іншыя калектывы. Рыхтуюцца спартыўныя спаборніцтвы, дыскатэка. Свята закончыцца ў 23.00 феерверкам.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 343
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 562
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 220
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 510
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 135
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 574
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 703
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июля 2020
Арсений

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта