Авторизация
 

31 ліпеня — ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ГАНДЛЮ“Сантэхніка” прапануе і запрашае

Ужо год, як існуе ў райцэнтры магазін пад такой назвай. Знаходзіцца ён на другім паверсе адміністрацыйнага будынка КБА (вул. Камуністычная, 12). Зразумела, многія там пабывалі ўжо не раз. Набывалі неабходнае, рабілі заказы на новыя тавары. Праз пэўны час патрэбнае завозілася, заяўкі задавальняліся, пакупнікі заставаліся задаволеныя. Тым больш, яны пераконваліся, што зусім няма неабходнасці самім ехаць, напрыклад, у сталіцу. Практычна, кошт тавара атрымліваецца аднолькавы. А калі ўлічыць, што не губляецца час ды не ўзнікае дадатковых транспартных расходаў — то нават выгадна.

Час дыктуе попыт. Будаўніцтва, газіфікацыя жылля, падвядзенне водаправодаў вымушаюць уладальнікаў дамоў “вярцецца”, каб набыць шмат чаго з неабходнага. Наогул, асартымент тавараў у гандлёвай установе багаты. Таму і наведваюць магазін дастаткова часта, робяць пакупкі. Напрыклад, шматмільённыя газавыя катлы разыходзяцца на “ўра”, тое ж самае з ацяпляльнымі сістэмамі, душавымі кабінамі. Ды шмат чаго іншага патрэбна людзям штодзённа.

Уладальніцай магазіна з’яўляецца маладая прывабная жанчына Галіна Францаўна Шокель, у нядаўнім карэнная браслаўчанка. Менавіта ў Браславе нарадзілася, расла, вучылася — спачатку ў школе, потым у гімназіі. Мела выдатныя здольнасці, асабліва да матэматыкі. З першай спробы паступіла ў Віцебскі педуніверсітэт імя Машэрава. Марыла працаваць настаўніцай у пачатковых класах. Аднак жыццё ўнесла свае карэктывы. Калі па размеркаванню прыехала ў Міёрскі раён, у аддзеле адукацыі, убачыўшы выдатныя адзнакі па матэматыцы, прапанавалі выкладаць гэты прадмет у Слабадской базавай школе. У дадатак, давялося весці ўрокі па выяўленчаму мастацтву, працоўнаму навучанню. Тры з паловай гады аднастаўнічала Галіна Францаўна там.

Другую вышэйшую адукацыю атрымала ў Полацкім інстытуце перакваліфікацыі, атрымаўшы дыплом фінансіста. Яна ўдзячна сяброўцы, што ў свой час падбіла яе на такі рашучы ўчынак.

— Зразумела, было складана, затое цяпер гарантый для працаўладкавання значна больш, — зазначае прадпрымальніца. — Да таго ж, гэта дапамагае ў цяперашняй рабоце.

— Некалькі засмучае, што не даводзіцца ў поўнай меры рэалізоўваць беларускія тавары, — адзначае жанчына. — Асаблівыя цяжкасці ўзніклі ў апошні час. Другі месяц ужо чакаем айчынныя ўнітазы, ды не толькі іх. Няма на фірме. А нашы тавары больш танныя, па якасці не ўступаюць замежным, таму і попыт на іх адпаведны.

З газавых катлоў перавагу аддаюць катлам славацкай вытворчасці “Protherm”, бо яны прайшлі выпрабаванне часам. З’явіліся ў 1995-96 гадах. Спраўна служаць спажыўцам і сёння. Для іх гарантавана сервіснае абслугоўванне, дастаткова запасных частак. І галоўнае, чалавек не пашкадуе, што набыў менавіта такі кацёл.

Ёсць чыгунныя цвёрдапаліўныя катлы серыі «Бабёр», якія маюць рэгулятар цягі, дазваляючы рабіць загрузку 2-3 разы ў суткі.

Прыпануюцца і электрычныя катлы магутнасцю ад 1 да 28 КВт з падключэннем да адна- ці трохфазнай сеткі.

  З будучым мужам — Аляксандрам Георгіевічам — Галіна Францаўна пазнаёмілася на Міёршчыне. Стварылі сям’ю. Цяпер у іх падрастае сынок Арцёмка, якому пакуль тры з паловай гадкі.

Галоўным у прадпрымальніцкай справе Шокеляў аформлены малодшы брат Аляксандра Георгіевіча — Сяргей.

— Ён пакуль нежанаты, не абцяжараны сямейнымі клопатамі, а таму часу ў яго больш, — паведамляе паўжартам субяседніца. Ды яно і ўсур’ёз зразумела, што любая справа патрабуе пэўных сіл і намаганняў, а тым больш прадпрымальніцкая.

Фактычна, уладальніцай магазіна Галіна Францаўна стала год назад. Браты Шокелі займаюцца прадпрымальніцтвам ужо больш чатырох гадоў. Для ўсіх іх цяпер няма вольнага ад работы часу, выхадных дзён. Пастаянны клопат, паездкі, выкананне заказаў…

Апроч іншага яны займаюцца ўстаноўкай вадагрэйных газавых катлоў, праектаваннем і мантажом сістэм ацяплення, водазабеспячэння.. Прымаюць заказы і выконваюць іх. Працуюць, пастаянна памятаючы пра якасць і акуратнасць, пра надзейнасць і трываласць, каб заказчык застаўся задаволеным. Гэта вельмі важна для іх уласнай рэпутацыі, для аўтарытэту, каб не страціць давер людзей.

У любы час можна патэлефанаваць, аформіць заказ. Да Сяргея Георгіевіча Шокеля звяртайцеся па тэл. +375 (33) 647-70-70, Аляксандра Георгіевіча — +375 (29) 715-82-87. Факс 8-021-52-4-20-92.

У магазіне “Сантэхніка” вас заўсёды ветліва сустрэнуць — выслухаюць, параяць, дапамогуць у набыцці патрэбнага тавара, у афармленні заказа. Тут умеюць працаваць з людзьмі.                                                                                                       

 Эвеліна БАГДАНОВІЧ.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 933
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 130
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 806
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 735
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 221
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 336
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Именины 17 января 2020
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта