Ксерокопии, ламинирование и календарики в Миорским ТЦСОН

Ксерокопии, ламинирование и календарики в Миорским ТЦСОНКацярына РЫНКЕВІЧ

У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва можна зрабіць чорна-белую і каляровую ксеракопію, заламінаваць дакументы, раздрукаваць фотаздымкі, заказаць каляндарыкі і візіткі. Прынтар, сканер і ламінатар выкарыстоўваліся для патрэб установы. Цяпер аргтэхніка паслужыць кожнаму жадаючаму.

 

Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджальнага пражывання ў працоўнай майстэрні "Фотапалітра" назапасілі шмат выяў з міёрскімі ваколіцамі, мясцовай архітэктурай і пейзажамі. Каляндары ўласнага вырабу прэзентуюць на гарадскіх святах, а паштоўкамі віншуюць з днём нараджэння адзінокіх інвалідаў.


Ксерокопии, ламинирование и календарики в Миорским ТЦСОНЗ красавіка свае паслугі тэрытарыяльны цэнтр прапануе жыхарам горада і раёна. Калі зайшлі ў "Гурман" і ўспомнілі пра нераздрукаваныя фота на флэшцы, падыміцеся на другі паверх і зайдзіце ў кабінет №3.


Жадаеце каляндарык са сваёй сям'ёй ці любімым сабакам, прынясіце здымкі і хвілін праз дваццаць заказ выканаюць. Студэнтам зробяць пераплёт курсавой работы. Абыдзецца танней, чым у спецыялізаваных кропках. Пра кошт і асартымент паслуг можна даведацца па тэлефоне 4 36 22.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.