Музейную комнату, посвященную Великой Отечественной войны, посещают ученики Миорской СШ № 2

В декабре 2022 года СШ № 2 присвоено имя воина-освободителя Николая Изварина. 9 мая 2023-го здесь открыли музейную комнату, посвященную событиям Великой Отечественной войны на Миорщине. В течение учебного года приходят сюда учащиеся.
У снежні 2022 года СШ № 2 прысвоена імя воіна-вызваліцеля Мікалая Ізварына. 9 мая 2023-га тут адчынілі музейны пакой, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны на Міёршчыне. На працягу навучальнага года прыходзяць сюды навучэнцы. 

«Пачатак Вялікай Айчыннай вайны на Міёршчыне», «Акупацыйны рэжым», «Генацыд на тэрыторыі Міёрскага раёна», «Падполле і партызанскі рух» «Вызваленне»… На гэтых і іншых тэматычных стэндах змешчаны звесткі пра трагічныя і гераічныя старонкі ваеннага мінулага нашага краю. Гартаем іх разам з настаўніцай Верай Сушко і яе шасцікласнікамі, якія завіталі ў музейны пакой на класную гадзіну. Адны спрабуюць сябе ў ролі экскурсаводаў, аднакласнікі слухаюць расповяды. Пра пачатак акупацыі на Міёршчыне, расправы над мірным насельніцтвам, карныя аперацыі, дзейнасць падпольшчыкаў і партызан, чаканае вызваленне. 

Дзеці расказалі, што 30 чэрвеня 1941 года была захоплена Дзісна, 3 ліпеня – Міёры. На акупіраванай тэрыторыі вораг пачаў наводзіць новы парадак. Пад ім мелася на ўвазе знішчэнне насельніцтва, рабаванні, разбурэнні. Мясцовую моладзь вывозілі на прымусовыя работы ў Германію, адпраўлялі ў канцлагеры. 

Даведаліся слухачы, што значную частку насельніцтва Міёр у пачатку 40-х складалі яўрэі, якія сяліліся тут здаўна. Іх фашысты сагналі ў гета, што размяшчалася на сучаснай плошчы Памяці загінулых барацьбітоў. Усіх абазначылі жоўтымі павязкамі на адзенні, прымусілі выжываць у цяжкіх умовах, а пасля пазбавілі жыцця. Трагедыя здарылася 2 чэрвеня 1942 года. Яўрэяў вялі калонамі ва ўрочышча Крукаўка, дзе чакала глыбокая яма, праз якую былі пакладзены дошкі. Людзей прымушалі распранацца, аддаваць рэчы, а затым гучалі стрэлы. 

– Падалі і забітыя, і параненыя, але яшчэ жывыя. Відавочцы пасля прыгадвалі, што вакол ямы выступіла крывавая пена, некалькі дзён рухалася зямля, з-пад якой чуліся стогны, – расказвае дзецям настаўнік. – Выратавацца ўдалося нямногім. Яны схаваліся за каровамі, што пасвіліся непадалёку. Па жывёле немцы не стралялі. Яна для іх уяўляла большую каштоўнасць, чым жыццё людзей. 

Амаль праз два тыдні – 14 чэрвеня – жудасная гісторыя паўтарылася ў Дзісне. Тут расстралялі 3 800 яўрэяў. На стэндзе «Генацыд на тэрыторыі Міёрскага раёна» размешчаны фотаздымкі помнікаў на месцах трагедый у абодвух гарадах. 

«Наша сям’я была вялікай. Тата, маці, брат, тры сястры і бабуля. Спачатку ўцяклі ў лес, затым доўгі час хаваліся ў доме дзеда на хутары Крыштулі. Дадому на попелішча вярнуліся толькі ў 1944 годзе…» – зачытвае юны экскурсавод успаміны Івана Корсака, аднаго з жыхароў спаленай карнікамі вёскі Сухавержжа, якому ўдалося выратавацца. Гэтае месцейка паблізу Ельні паўтарыла лёс Хатыні ў верасні 1943 года. Так фашысты расправіліся з вяскоўцамі за дапамогу партызанам. 

Найбольш актыўна партызанскі рух разгарнуўся ў нашых мясцінах летам 1943-га. З першых месяцаў вайны распачалі дзейнасць невялікія групы падпольшчыкаў, самая актыўная з якіх размяшчалася ў Чэрасах.

Вызваленне на Міёршчыну прыйшло з войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту. Сярод воінаў-вызваліцеляў – афіцэр-артылерыст Мікалай Ізварын. Яму прысвечана асобная экспазіцыя, дзе галоўнае месца адводзіцца партрэту маладога байца, біяграфічным звесткам, фотаздымкам. Ураджэнец Арлоўскага раёна Растоўскай вобласці аддаў жыццё ў баі на міёрскай зямлі і знайшоў вечны спачын на плошчы Памяці загінулых барацьбітоў. Не раз сюды прыязджалі яго родныя. Прысутнічалі яны і на ўрачыстасці па прысваенні імя воіна школе. З сабой прывезлі каштоўны падарунак – пісьмы Мікалая. Большасць напісаны ў ваенным артылерыйскім вучылішчы, адкуль у ліпені 1942-га ён быў накіраваны на фронт. 

– Уявіце, што гэтыя пісьмы пісаў юнак, які ў 1941 годзе толькі скончыў школу. У іх ён цікавіцца справамі сям’і, адзначае, што ў яго ўсё добра. Дзеліцца марамі вярнуцца дадому і ўбачыць родных. Спа-
дзяецца выжыць, – распавядае Вера Іванаўна. – Арыгіналы пісем дзеля іх захаванасці ў музейным пакоі не размешчаны. Тут знаходзяцца копіі, і кожны наведвальнік можа азнаёміцца з іх зместам.

У музейным пакоі праходзяць не толькі класныя гадзіны. Прыходзяць сюды вучні на ўрокі па прадметах, інфармацыйныя гадзіны, Урокі памяці і мужнасці. Вучацца асэнсоўваць рэчаіснасць, параўноўваць мінулае і будучае, знаходзіць важныя паралелі і сэнсы. 

УВАЗЕ ЧЫТАЧОЎ – ПІСЬМЫ МІКАЛАЯ ІЗВАРЫНА ДАДОМУ. ІХ ПУБЛІКАЦЫЮ ПРАДОЎЖЫМ У НАСТУПНЫХ НУМАРАХ.

«18.3.42
Здравствуйте, дорогие родители.
Спешу вам сообщить, что я жив-здоров. Черт его знает, до чего жизнь однообразна, что не знаю, чего вам описать, все уже писал одно и тоже несколько раз.
Ну попробую сообщить, что программу нашего обучения восстановили, т. е. вместо того, чтобы выпустить нас к 15 мая, выпустят к 1 июля. Это означает, что посылку можно выслать смело. Она успеет дойти ко мне и обратно. Не додумайтесь высылать денег. У меня сейчас своих лежит в сберкассе 600 р. Думал купить часы, но потом передумал. Они здесь очень дороги.
Скоро должен сфотографироваться и тогда вышлю фотокарточку. 
Я не знаю почему, но от вас я получаю письма очень редко.
У нас сейчас март месяц, но, как говорится, в Сибири зима суровая. Сегодня был мороз 32 градуса. Но скоро весна.
Остальное все по-старому.
15 марта принял военную присягу.
Сегодня получил еще одну благодарность.
Да не прочь бы сейчас покушать сала или молока. Но нет.
Все остальное в порядке.
С приветом.
Прошу ребят и Петю писать почаще письма. Адрес без изменений.
С крепким поцелуем. Ваш сын и брат».

***
«21.3.42
Здравствуйте, дорогие родители папа, мама, братья и сестра Галя, и бабушка. 
Спешу вам сообщить о своем благополучии, т. е. я чувствую себя очень прекрасно. Получил от вас посылку, за которую всем вам большое спасибо. Сколько радости, и не описать. Ведь, собственно говоря, я не ожидал.
Я знал только то, что вы собираетесь ее выслать, и вдруг получаю вместо письма извещение.
Сейчас я подкрепляюсь. Все дошло благополучно. И спасибо особенно за масло.
Теперь я попрошу вас, мама, вышлите мне носков каких-либо или холодных, или шерстяных. Здесь ожидается скоро весна, а весна с большой грязью. Портянки есть, а носки уже и мыть нечем. Но все это хорошо. Если есть возможность, то пошлите, а нет, то как-нибудь обойдусь. О том, что не успеет дойти, не беспокойтесь. Учебу нам продлили до 1 июля, а эта посылка дошла за 21 день. Поэтому рассчитывайте, она может дойти еще 3 раза.
Пишите чаще письма. Особенно меня беспокоит Петр. Почему он не пишет… чем объяснить его молчание, не знаю. Если что случилось с ним, прошу сообщить.
Мое же благополучие хорошо.
Пишите, если нужны деньги, я могу выслать.
Какие изменения в вашей жизни и особенно в вашем здоровье.
Я при первой возможности сфотографируюсь и пошлю вам фотографию.
Вот пока все. Изменений в моей жизни никаких нет. Жду ответа или посылку с носками.
С приветом и пожеланием в здоровьи.
Ваш сын.
Жду писем от Пети, Вити, Мити и Гали».

Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.

0 комментариев

Добавить комментарий