Авторизация
 

У Міёрскай бібліятэцы спісы ўдзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане

Работнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна напаўняюць канкрэтным зместам спісы былых удзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане: да анкетных дадзеных паступова дадаюць біяграфічныя звесткі, сканіруюць асабістыя і групавыя здымкі, змяшчаюць дакументы аб узнагародах, газетныя публікацыі і ўспаміны, іншыя звесткі і матэрыялы.

 

Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў гэты пакуль яшчэ ствараемы камп'ютарны даведнік пагартаў наш карэспандэнт. Прапануем з яго вашай увазе толькі некалькі старонак, з якіх найбольш яскрава адчуваецца подых падзей, якімі калісь жылі нашы юныя воіны-землякі.

 

Ігар Іванавіч БАЙКОЎ прызваны на ваенную службу ў красавіку 1985 года. Першапачатковую падрыхтоўку праходзіў ва ўзбекістанскім Тэрмезе. У Афганістане служыў радавым артылерыстам, наводчыкам гарматы са жніўня 1985-га да студзеня 1987-га ля мястэчка Асадабад паблізу Джалалабада.


Нагадвае:
—На службу прыбылі грамадзянскім самалётам да Кабула, затым ваенным— да Джалалабада, а далей—верталётам у Асадабад. Там знаходзіліся артылерыйскія, танкавыя і пяхотныя войскі. У нашым падраздзяленні было сем гармат і тры ўстаноўкі "Град". Нас практычна кожны дзень абстрэльвалі. Было складана. Вельмі вялікія фізічныя і эмацыянальныя нагрузкі. Пастаянна прымалі ўдзел у баявых аперацыях. Не абыходзілася без страт…


В Миорской библиотеке списки участников боевых действий в АфганистанеУладзімір Іванавіч ВАЛЕЎКА нарадзіўся ў вёсцы Дзехцяры ў сям'і даяркі і столяра калгаса "Кастрычнік", якія мелі траіх дзяцей. Служыць трапіў у аўтабатальён, які ў канцы 1980 года эшалонам накіравалі ў Тэрмез, у Афганістане гэтае падраздзяленне займалася забеспячэннем 40-й арміі.
З успамінаў:
—Першае ўражанне, калі перасеклі граніцу: поўдзень, цёпла ў снежні. Батальён размясцілі ля гор, непадалёку ад малога перавала. Здавалася, што трапілі ў рай: цёпла і такія прыгожыя горы, якія ўздымаліся прама ў неба. За суткі акапаліся, паставілі палаткі.
На трэція суткі выйшлі ў першы рэйс. У Тэрмезе загрузіліся і рушылі на Кабул. Адолелі малы перавал, за паўдня дабраліся да Палехемрэя, дарога ішла скрозь цясніну. Начавалі на перавале Саланг. Рэйс працягваўся ледзь не двое сутак, перашкаджалі пробкі, завалы, якія даводзілася разбіраць. Запомніўся вельмі доўгі тунэль праз горы, дыханне перахоплівала, цяжка дыхалася. У час руху калоны загінуў старшы лейтэнант з нашага батальёна…


Да рускіх салдат у Кабуле мясцовае насельніцтва адносілася па-рознаму: хто вітаў, хто кідаў каменне. Хаця з тутэйшымі не дазвалялася мець кантактаў, праз некаторы час у іх абменьвалі чэкі, што нам выдавалі за рэйсы, на харчы і цыгарэты. Ежы не хапала. На суткі атрымлівалі банку кансерваў у таматным соусе, чатыры сухары, крыху цукру. Гэта на двух чалавек.


Быў рэйс у Кандагар. Везлі харчаванне і боепрыпасы. Пачаўся абстрэл. Падбітыя першая і апошняя машыны заблакіравалі рух. Залеглі, як нас вучылі: на супрацьлеглым баку ад агню, далей ад машын. Адстрэльваліся больш трох гадзін, потым прыйшло падмацаванне з паветра…
9 мая 1981 года аўтабатальён выве-дзены з Афганістана ў Горкаўскую вобласць.


В Миорской библиотеке списки участников боевых действий в АфганистанеВасіль Нікіфаравіч ДЗЯМЕНЦЬЕЎ нарадзіўся ў вёсцы Юнцы ў сям'і калгаснікаў з "Парыжскай камуны". Прызваны на службу восенню 1980-га. Першапачатковую падрыхтоўку прайшоў у туркменскім горадзе Чарджоу. Потым самалётам накіраваны ў Афганістан. Трапіў 10 снежня ў 8-ю роту, якая размяшчалася ў Баграме, і без малага два гады служыў радавым, начальнікам электрастанцыі. Потым вярнуўся на радзіму.


Сведчыў:
—У пачатку службы жылі ў машынах, у палатках, потым пабудавалі казармы. Клімат спякотны, змеі, скарпіёны. Хадзілі ў каравул, ахоўвалі тэхніку на аэрадроме. Былі абстрэлы, стралялі па палатках, раніцай даведваліся, што параніла суседа, праз медсанбат павезлі ў Ташкент. Загінулі камандзір узвода старшы лейтэнант Дзягелеў, намеснік камандзіра ўзвода Міхаіл Выстаўкін і восем радавых.


В Миорской библиотеке списки участников боевых действий в АфганистанеАлег Уладзіміравіч МАЛЫШАЎ прызваны з Міёр у лістападзе 1987-га. Пяць месяцаў знаходзіўся ў "вучэбцы" ў Туркменіі, а непасрэдна ў Афганістане ў Пулі-Хумры—з 16 мая 1988 да 11 лютага 1989-га. Радавы, старшы вадзіцель БТР-70. Пасля службы вярнуўся ў Чэрасы.


Засталося ў памяці:
—Спёка 40-50 градусаў. Служыў на кропках (апорных пунктах)—ахова, суправаджэнне калон на БТР. Вазіў афіцэраў, дэмбеляў, тады на выпадак засады і абстрэлу прыкрывалі іншыя бронетранспарцёры. Але салдаты гінулі, запомнілася, што сярод іх быў юнак, якому заставалася служыць два месяцы. Тады да кропкі не даехалі, трэба было перачакаць ва ўкрыцці. З мёртвым усю ноч прасядзеў у БТР…


У наша размяшчэнне прыходзіў мясцовы афганец. Яму ніхто не перашкаджаў—мірны, але ўсе былі напагатове, баяліся дыверсіі.
Міма кропкі праходзілі афганскія караваны з рознымі мірнымі грузамі. У перастэлку з імі не ўступалі, бо было вядома што возяць.
У 1987-м пачаўся вывад войск з Афганістана. Спачатку ехалі на тэхніцы, на якой служылі, да граніцы. Пераадолелі мост… Даслужваў у30 кіламетрах ад граніцы.


В Миорской библиотеке списки участников боевых действий в АфганистанеЮрый Эдмундавіч МАРЦІНОЎСКІ родам са Станулева. Закончыў Міёрскую СШ №1, працаваў слесарам у райсельгастэхніцы. Па прызыве трапіў у пагранічныя войскі, служыў на граніцы Арменіі з Турцыяй. Як вадзіцель колавага бронетранспарцёра з 15 кастрычніка 1985 года знаходзіўся ў Афганістане. На пэўны час пераведзены ў разведпадраздзяленне. Узнагароджаны медалём "За адвагу".


Такое не забыць:
—Аднойчы ехалі на заданне на аўтамашыне УАЗ услед за танкам. Вырашылі яго абагнаць, але не паспелі, на нашых вачах пад танкам выбухнула міна, пашкодзіла гусеніцу. А маглі на тую міну наскочыць мы…


В Миорской библиотеке списки участников боевых действий в АфганистанеСяргей Аляксандравіч МАЦВЕЕЎ нарадзіўся ў вёсцы Чапукі-2, паспеў закончыць тэхнікум з дыпломам тэхніка-будаўніка. Прызваны вясной 1983-га і ў чэрвені амаль на два гады накіраваны ў Афганістан. Сяржант, камандзір аддзялення спецыялістаў аўтаматызаваных сістэм кіравання вылічальнай і вымяральнай тэхнікай. Узнагароджаны медалём "За баявыя заслугі".


Адзін з момантаў службы:
—Рухаліся на баявое заданне і трапілі ў засаду. Пачалася перастрэлка. Неабходна было выявіць месца знаходжання варожай агнявой кропкі. Для выканання задання была сфарміравана група. Я ўвайшоў у групу прыкрыцця. Пастаўленую задачу выканалі. Пасля дакладнай наводкі артылерыйскім агнём знішчылі праціўніка.


Яраслаў Анатольевіч МАШАРА паходзіць з вёскі Краснае Новапагосцкага сельсавета. Працаваў вадзіцелем у калгасе "Перамога". Восенню 1979 года трапіў служыць у артылерыю. Потым у маі стаў вадзіцелем аэрадромнай групы, якая размяшчалася ля горада Шанданд у Афганістане. Даслужыўся да сяржанта, камандзіра аддзялення. У родныя мясціны вярнуўся ў самым канцы 1981-га.


Нагадваў:
—На аўтамабілі ЗІЛ-131 вазіў у асноўным боепрыпасы, тракі для танкаў, прадукты. Быў пастаянна пад прыцэлам ворага. Смерць шмат разоў хадзіла побач, але не закранула. У гарах ноччу было холадна, а днём—спякотна. У такой сітуацыі круціць баранку ў пастаянным напружанні складана.
Чарговае заданне—даставіць груз на апорны пункт. Еду, і раптам аўтамабіль зарыўся носам у пясок, раздаўся выбух. У кабіне нас двое. Падумалі, што трапілі ў засаду. Але хутка зарыентаваліся: кола адарвана, значыць, спрацавала міна. Хутчэй за ўсё яна была пастаўлена ў разліку на пяхоту. Добра, што гэта адбылося непадалёку ад часці, выклікалі цягач.


На батарэі служылі 24 чалавекі. З іх толькі чатыры славяніны, астатнія ўзбекі, татары, таджыкі. Але ўсіх аб'яднала вайна, на ёй жыццё кожнага залежыць ад усіх астатніх.
Дапамагалі мірнаму насельніцтву…


В Миорской библиотеке списки участников боевых действий в АфганистанеУладзімір Сяргеевіч ПАХІРКА міярчанін, вучыўся на повара, а давялося стаць сяржантам, намеснікам камандзіра стралковага ўзвода ў час аховы ваеннага аэрадрома ля Кандагара на працягу больш двух гадоў. Вайна патрабавала іншых навыкаў:


—Месяц у Ташкенце, далей—Кабул. Чорныя горы, верталёты, усе з аўтаматамі. І мы, пацаны, у 18 гадоў адразу на вайну, страшна да жудасці. У нас была рота з 78 чалавек. Адразу выпрацавалася правіла: тое, што свішчыць,—міма, а што гудзіць—гэта тваё. Тады хавайся, інакш заб'е. У той вайне я страціў аднакласніка і брата…


В Миорской библиотеке списки участников боевых действий в АфганистанеАляксандр Антонавіч СІЎКО з вёскі Антонаўцы на Узмёншчыне накіраваўся вучыцца ў Наваполацкі нафтавы тэхнікум на будаўніка, потым вайсковы шлях паклікаў у Тэрмез, а баявы—у Кандагар. Там стаў камандзірам гарматы, сяржантам. Вось як гэта адбывалася:
—Летам 1983 года з аэрадрома Каршы мы паляцелі ў Рэспубліку Афганістан у горад Шынданд для выканання інтэрнацыянальнага абавязку. У студзені 1985-га, калі калона машын рухалася на чарговую аперацыю, бронетранспарцёр, у якім я ехаў, падарваўся на міне. Трапіў у шпіталь. Потым перавялі ў Кандагар, дзе напаткаў загад аб звальненні. Але на ра-дзіму змог вярнуцца толькі праз паўгода, калі прыслалі замену…


Эрык Едысеевіч СЦЯПАНАЎ толькі некалькі месяцаў у канцы 1988—пачатку 1989 гадоў праслужыў у Афганістане. Быў радавым, вадзіцелем манеўранай групы "Кайсар" у правінцыі Фарыап. Але вярнуўся ў Забалацце з медалём "За адвагу".


Радкі з газетнай публікацыі пад загалоўкам "Забяспечылі баявы поспех":
—Раптоўна пачаўся абстрэл. Асабовы склад падраздзялення баявога забеспячэння быў узняты па камандзе "Да бою!", хутка і без мітусні рушыў у раён складоў. Пры выкананні пастаўленай задачы па забеспячэнні баявых пазіцый і пажарнай бяспекі ўсе праявілі сапраўдную мужнасць, стойкасць і самаадданасць. Боепрыпасы на пазіцыі падносілі своечасова.


Калі ў час мінамётнага і ракетнага абстрэлу на пазіцыю гранатамёта запатрабаваліся гранаты, першымі паімкнуліся выканаць баявую задачу малады камуніст радавы Р. Валнулін, камсамольцы радавыя В. Качан і Э. Сцяпанаў. Рухацца давялося пад бесперапынным агнём праціўніка, неаднаразова тройка смельчакоў была вымушана залягаць у акопах. Але боепрыпасы своечасова трапілі на пазіцыю і бандыты атрымалі належны адпор.
…Калі пачалася "дуэль" мінамётных разлікаў, узвод забеспячэння, усе без выключэння пад моцным агнём праціўніка насілі міны.
Высокую пільнасць праявіў радавы Э. Сцяпанаў. Пасля выбуху снарада з запальваючай сумессю ён першы заўважыў пагрозу загарання складоў і падаў каманду "Пажар!" І зноў у адоленні агню вызначыліся малады камуніст В. Валнулін, а таксама радавыя Э. Сцяпанаў і В. Качан…


В Миорской библиотеке списки участников боевых действий в АфганистанеВіктар Іосіфавіч ЯЗЁНАК пасля прызыву трапіў з Новага Пагоста ў кішлак Хараіт ля Кабула. Радавы, служыў вадзіцелем, ездзіў на машынах ГАЗ-66, КаМАЗ, УАЗ, з'яўляўся механікам станцыі касмічнай сувязі. У наступным ён працаваў у аўтапарку №15, на камбікормавым заводзе. Вось чым яму запомніўся Афганістан:


—Вельмі цяжка прывыкнуць да жыцця мясцовага насельніцтва. Іх жанчыны заўсёды ў чадры, бяспраўныя. Людзі бедныя, хаця ў магазінах багацце тавараў, якія яны купіць не маюць магчымасці. Дзеці часта прыбягалі жабраваць. Дамы з гліны, абнесены глінабітнымі агароджамі. Наўкола бруд, куры, козы.


Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 604
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 256
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 533
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 559
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 890
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта