Валентина Петкевич почти сорок пять лет заботится о здоровье сельчан на Миорщине

По дороге к очередному пациенту заведующий Чепуковским ФАПа Валентина Петкевич вспоминает моменты своей жизни. В нем личные события и дела обязательно чередуются с рабочими заботами. Кажется, совсем недавно уроженка Глубокского района была молодым специалистом, создала семью, родила детей, а уже почти сорок пять лет заботится о здоровье сельчан на Миорщине.

 Па дарозе да чарговага пацыента загадчык Чапукоўскага ФАПа Валянціна Пяткевіч узгадвае моманты свайго жыцця. У ім асабістыя падзеі і справы абавязкова чаргуюцца з працоўнымі клопатамі. Здаецца, зусім нядаўна ўраджэнка Глыбоцкага раёна была маладым спецыялістам, стварыла сям’ю, нарадзіла дзяцей, а ўжо амаль сорак пяць гадоў клапоціцца пра здароўе вяскоўцаў на Міёршчыне.

– Іду, а перад вачыма маё жыццё праносіцца. Маладосць узгадваю. Здаецца, не так даўно дзеці былі школьнікамі, а цяпер я ўжо на пенсіі дзесяць гадоў адпрацавала, – заўважае Валянціна Пятроўна і дадае: – Не хочацца заседжвацца і акцэнтаваць увагу на сваіх балячках. Калі жыву людскімі праблемамі, усё астатняе адыходзіць на другі план.

Па словах галоўнага ўрача ЦРБ Алены Сівой, больш адказнага чалавека знайсці складана. Размаўляючы з фельчарам, усё больш упэўніваюся ў гэтым. Загадвае Чапукоўскім ФАПам з 1978 года – гэта адзі-   нае месца работы. Да сваіх абавязкаў прыступіла пасля заканчэння Віцебскага медыцынскага вучылішча.

Такіх экземпляраў ужо, напэўна, няма, з усмешкай заўважае пра сябе суразмоўніца. Ёй больш звыкла расказваць пра іншых, таму далей размова ідзе ў іншым рэчышчы.

– Памятаю свайго першага пацыента – дзіця да года. На той момант у мяне такіх было 24. Дзяўчынка Зоя нарадзілася трэцяга красавіка, я паехала яе аглядаць дзесьці ў канцы месяца. Было страшна ў першы раз. Хвалявалася, бо трэба ўсё зрабіць так, як нас вучылі, – прыгадвае Валянціна Пяткевіч. – Усіх дзяцей, што прайшлі праз мае рукі, памятаю.

З настальгіяй расказвае медыцынскі работнік і пра ўмовы, у якіх даводзілася працаваць. Стары цагляны будынак ФАПа ацепліваўся печкай. Пазней пераехала ў памяшканне, якое дзялілі з бібліятэкай і камбінатам бытавога абслугоўвання. Сапраўдным святам стала наваселле ў 2008 годзе. Будынак узводзіла мясцовая гаспадарка і аддала яго пад медыцынскія мэты.

– Кабінеты – стаматалагічны, аглядавы, фельчара і працэдурны. Абсталяванне і мэбля радавалі: акрамя стаматалагічнага крэсла, фізіяапаратуры меліся ўсе выгоды і прывабны знешні выгляд. З Новага Пагоста і сёння перыядычна прыязджае зубны ўрач, – заўважае фельчар.

У зоне яе адказнасці 308 чалавек, з якіх 46 дзяцей, з чатырнаццаці населеных пунктаў.

Свой рабочы дзень па-чынае па плане, які складае напярэдадні. Выконвае працэдуры, прызначаныя ўрачом, для тых, хто наведвае стацыянар, і скіроўваецца да адзінокіх і адзінока пражываючых, лю-дзей, якім за восемдзесят гадоў, і інвалідаў першай групы, дзяцей да года і з асаблівасцямі ў развіцці.

У ліку адрасатаў і дарослае насельніцтва. Кожнаму неабходна прайсці медагляд два разы на год. А гэта азначае запоўніць анкету, памерыць ціск, рост і вагу, акружнасць таліі, агледзець скуру. На ўсялякі выпадак у сумцы фельчара глюкометр, пульсаксіметр і тэрмометр.

Заўважае, што вяскоўцы адказна ставяцца да свайго здароўя. Такім чынам – праз медагляд – удаецца выявіць хваробы на першым этапе. Для ўдакладнення дыягназу запрашае ўрача агульнай практыкі.

Валянціна Пятроўна запэўнівае, што найбольш частая праблема ў вяскоўцаў – артэрыяльная гіпертэнзія. Ад яе пакутуюць звыш ста чалавек, а гэта амаль кожны трэці.

– Высокі ціск павышае рызыку інсульту, таму яго неабходна кантраляваць. Калі выяўляю ў кагосьці гэтую праблему – у абавязковым парадку прашу тыдзень правяраць яго раніцай і вечарам. Затым накіроўваю да ўрача на абследаванне, – гаворыць фельчар.

Летась на ФАПе ў Чапуках, як і ў астатніх пунктах, правялі касметычны рамонт, што зрабіла ўмовы для работы яшчэ больш зручнымі. Абнавіўся і знешні выгляд.

Стараецца адпавядаць запытам часу Валянціна Пяткевіч. Раз на пяць гадоў праходзіць курсы павышэння кваліфікацыі. Лічыць, што фельчар павінен арыентавацца па ўсіх накірунках медыцыны.

На выклікі дабіраецца на веласіпедзе, таму заўсёды ў добрай фізічнай форме. Зімой сядае на аўтобус, часта падвозяць жыхары ўчастка. З сабой акрамя неабходных лекаў – добрыя словы, якія, як вядома, таксама лечаць.

Новай Канстытуцыяй замацаваны абавязак грамадзяніна самому клапаціцца пра сваё здароўе. І гэта правільна, лі- чыць Валянціна Пятроўна:

– Ад чалавека яно залежыць больш, чым ад медыцынскіх работнікаў. Неабходна весці здаровы лад жыцця, збалансавана харчавацца, мець дастатковую фізічную нагрузку. Ужо гэта азначае клопат пра сябе. А калі чалавек ужывае алкаголь і курыць, лячыць яго складаней.

Загадчыца фельчарска- акушэрскага пункта ніколі не адкладае справы на заўтра і мяркуе, што людзі заўсёды павінны стаяць на першым месцы. Многія з іх для яе сталі як сваякі:

– Я ўсіх вас люблю і жадаю вам здароўя. А тое, што ад мяне залежыць, буду абавязкова выконваць. Па першым вашым выкліку прыйду на дапамогу.

Алена Вароніна.
Фота Казіміра Блажэвіча.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.