Гаспадарам меліяратаваных земляў
gazeta 28-04-2023, 15:49 270 Грамадства
У самым разгары вясеннія палявыя работы, а гэта значыць, варта паклапаціцца пра захаванасць элементаў меліярацыйных сістэм. Правілы карыстання імі прапісаны ў арт. 21 Закона «Аб меліярацыі зямель» № 423-З ад 23 ліпеня 2008 года. Згодна з дакументам, землекарыстальнікам забаронена:
v скідваць смецце ў асушальныя каналы, разбураць жалезабетонныя калодзежы, што з’яўляюцца часткай асушальнай сеткі. Калі гэта здарылася, варта адразу паведаміць у мясцовае прадпрыемства меліярацыйных сістэм;
v праводзіць земляныя работы з выкарыстаннем землярыйнай тэхнікі, у тым ліку самавольна ладзіць ці засыпаць каналы. Размяшчэнне будынкаў і збудаванняў, ажыццяўленне гаспадарчай і іншай дзейнасці не павінны пагаршаць водны, паветраны, цеплавы, пажыўны рэжымы глебы, а таксама перашкаджаць абслугоўванню меліярацыйных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў. Забаронена ладзіць перамычкі, перагоны жывёлы і іншыя прыстасаванні на каналах без узгаднення з карыстальнікам меліярацыйных сістэм або арганізацыямі па іх будаўніцтве і эксплуатацыі; узворваць землі бліжэй за два метры ад пачатку адхону канала на водапрыёмніках і магістральных каналах і не бліжэй за метр – ад калектараў і асушальнікаў; пасвіць жывёлу па адхонах і бермах каналаў, дамб;
v ладзіць водазаборы з меліярацыйных каналаў, вадасховішчаў і сажалак, адчыняць і зачыняць затворы гідратэхнічных збудаванняў, правозіць негабарытныя грузы па праезнай частцы плацін, дамб і інш. Нельга весці за 200 метраў ад такіх аб’ектаў земляныя работы, здабычу карысных выкапняў адкрытым спосабам без узгаднення з карыстальнікамі меліярацыйных сістэм або арганізацыямі па іх будаўніцтве і эксплуатацыі;
v распальваць кастры, выпальваць сухую расліннасць, траву на корані, а таксама іржышча і пажніўныя рэшткі, складаваць будаўнічыя матэрыялы, адходы, камяні, карчы і іншыя прадметы ў месцах праходу і работы тэхнікі.
Згодна з пастановай Саўміна № 920 ад 10 ліпеня 2009 года «Аб некаторых пытаннях эксплуатацыі (абслугоўвання) і вядзення дзяржуліку меліярацыйных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў», карыстальнікі абавязаны:
v разам з арганізацыямі па будаўніцтве і эксплуатацыі меліярацыйных сістэм распрацоўваць штогадовыя планы аказання паслуг. Заключаць з імі дагаворы або рабіць гэта сваімі сіламі па ўзгад- ненні з першымі. Варта праводзіць неабходныя супрацьпажарныя мерапрыемствы на асушаных тарфяніках, забяспечваць захаванасць калодзежаў, вусцевых частак дрэнажнай сеткі, сажалак, дамб, мастоў, труб-пераездаў, водаскідных і іншых водагаспадарчых збудаванняў;
v забяспечваць безаварыйны пропуск шугі і лёду, сачыць за станам зямель, фіксаваць месцы парушэнняў воднага рэжыму і інфармаваць пра іх арганізацыю па будаўніцтве і эксплуатацыі меліярацыйных сістэм. У абавязках карыстальніка таксама захаванне і павышэнне прадукцыйнасці зямель, выкарыстанне іх па мэтавым прызначэнні, пакрыццё страт за прычынены меліярацыйным сістэмам урон або незахаванне Правіл, выкарыстанне сістэм і гідратэхнічных збудаванняў у адпаведнасці з праектам меліярацыі зямель.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў Міёрскае ПМС па адрасе: г. Міёры, вул. Кірава, 12А, або на нумары 5 99 01, 5 99 03.
Людміла ПРАКОФ’ЕВА, інжынер па дзяржаўным уліку.
Фота для ілюстрацыі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.