Авторизация
 

Сітуацыя ў меліярацыйных арганізацыях Віцебшчыны

 Неплацежаздольнасць у меліярацыйных арганізацыях вобласці набывае ўстойлівы характар. Не так даўно суд прызнаў банкрутам Пастаўскае ПМС. На яго базе створаны ўчастак Шаркаўшчынскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Гэта не першы прыклад рэарганізацыі. Раней ва ўсіх раёнах былі свае меліярацыйныя арганізацыі, а ў Міёрскім нават дзве, цяпер іх засталося 17. Сёлета фінансавае становішча не пагоршылася толькі ў некалькіх. Сярод іх Гарадоцкая, Бешанковіцкая, Глыбоцкая. Ці апраўдаецца выратаванне пастаўскіх калег Шаркаўшчынскаму? На гэтае пытанне ад «Сельскай газеты» адказвае дырэктар Анатоль ДЗІКОВІЧ:

– Груз атрымалі цяжкі, але пастараемся застацца на плыву самі і дапамагчы ўчастку. Канешне, зрабіць гэта не лёгка. Запазычанасць па лізінгу, што перайшла нам ад Пастаўскага ПМС, склала 411 тысяч рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная – 250 тысяч. У той час як па галаўным Шаркаўшчынскім прадпрыемстве засталося толькі 117 тысяч рублёў.


Што перашкаджала пастаўскім меліяратарам працаваць больш эфектыўна? Недастатковая бюджэтная падтрымка, як вынік – нізкія заробкі, адток кадраў, нездавальняючы стан тэхнікі. Сыграла сваю негатыўную ролю неразваротлівасць кіраўніцтва ў пошуках магчымасцей зарабляць на іншых аб’ектах, спазненне з аптымізацыяй выдаткаў.


Яшчэ раней абанкруцілася Расонскае ПМС, яго выратаванне даручылі міёрскім калегам. На пачатак гэтага года запазычанасць сельгасарганізацый перад Міёрскім ПМС была толькі 8,9 тысячы рублёў, да жніўня яна зменшылася да 8,3 тысячы. Вынік выдатны: гэта самы маленькі паказчык у Віцебскай вобласці. Толькі лізінгавыя плацяжы салідныя, хаця і не такія вялікія, як у суседзяў. Як нашым меліяратарам удаецца вытрымаць выпрабаванні, якія не па сілах іншым? З такім пытаннем звяртаюся да дырэктара Уладзіміра НІКАЛАЁНКА.


– Калектыў нашага ПМС поўнасцю загружаны, – адзначае галоўнае Уладзімір Пятровіч. – Абслугоўваем меліярацыйныя сістэмы Міёрскага і Расонскага раёнаў, даводзім да ладу землі на аб’екце «Праўда» на ўгоддзях падсобнай гаспадаркі райаграсэрвісу. Даўно зрабілі высновы, што меліярацыйныя работы сезонныя, таму прайшлі атэстацыю на выкананне многіх іншых. Большых магчымасцей не мае ні адна іншая арганізацыя вобласці. Нагадаю, што новым халадзільнікам на мясакамбінаце адмовіліся займацца нават чыста будаўнічыя арганізацыі. А нашы меліяратары з задачай справіліся. Цяпер працуем на ўзвядзенні МТФ «Клясціцы» на Расоншчыне, у якасці субпадрадчыкаў займаемся лесагаспадарчай дарогай у Бягомльскім лясгасе. Да новага года хопіць спраў на «Нафтане», хаця і там умовы пагоршыліся: заказчык ужо не мае магчымасці рабіць нам авансавыя плацяжы, за выкананыя аб’ёмы таксама плаціць са спазненнем.


Ёсць фронт работ на перспектыву. Неўзабаве пачнём займацца вялікім задзельным аб’ектам «Кірава», а гэта рэканструкцыя асушальнай сеткі больш чым на 500 гектарах ва «Узмёнскім краі». Спадзяёмся на нейкія аб’ёмы ў Верхнядзвінскім раёне. Вядзём пошукі ў іншых мясцінах. Карыстаемся тым, што многія іншыя арганізацыі, меліярацыйныя і будаўнічыя, проста не маюць магчымасці своечасова асвоіць пэўныя аб’ёмы, выканаць будаўніча-мантажныя работы. Пашыраем паслугі насельніцтву, прадпрыемствам і арганізацыям.


Вашы калегі – кіраўнікі суседніх ПМС – скардзяцца на недастатковае бюджэтнае фінансаванне галіны, на зношанасць тэхнікі, малыя расцэнкі пры доглядзе за асушальнай сеткай, пры якіх нават у старанных механізатараў нізкія заробкі. Якія праблемы актуальныя для міёрскіх меліяратараў?


– Цяжкасці ва ўсіх прадпрыемстваў сістэмы аднолькавыя ці падобныя. Мы выжываем, бо даўно не разлічваем толькі на бюджэтнае фінансаванне, атэставаны на выкананне многіх іншых работ. Што да расцэнак пры доглядзе меліярацыйных аб’ектаў, то яны не пераглядаліся гадоў 10 – 15 і даўно не стымулююць выканаўцаў. Варта нагадаць і пра вялікія лізінгавыя плацяжы, якія будуць працягвацца яшчэ некалькі гадоў. Гэтыя пазіцыі – няпростае фінансавае становішча прадпрыемства меліярацыі і абмежаваныя магчымасці зарабіць для яго работнікаў – цяжкія для нас наступствамі: адтокам кадраў, які ўсё ўзмацняецца, і зношанасцю тэхнікі. А яны непазбежна адаб’юцца на аб’ёмных і фінансавых паказчыках.

Фота для ілюстрацыі.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 июня 2021
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта