Повятская школа подтвердила свой статус «Зеленой школы»

 Дыплом І ступені атрымала Павяцкая яслі-сад–сярэдняя школа падчас святкавання 90-годдзя рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Сёлета ўстанова адукацыі пацвердзіла статус «Зялёная школа».

 

З мая 2018 года праграма «Зялёныя школы» рэалізуецца ў рамках праекта «Далучэнне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіраўніцтва аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні». Экаманіторынг фінансуецца Еўрапейскім саюзам і ажыццяўляецца па Праграме развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пры падтрымцы Міністэрства адукацыі ў 2018 – 2022 гадах.

 
Стаць удзельнікамі экалагічнага руху «Зялёныя школы» прапаноўвалася ўстаноам адукацыі, школьным лясніцтвам, цэнтрам пазашкольнай работы, экалагічнаму цэнтру для дзяцей і моладзі Беларусі. Праграма «Зялёныя школы» адаптавана для Беларусі ў рамках праекта Праграмы развіцця ААН «Павышэнне экалагічнай інфармаванасці моладзі праз установу і развіццё «Зялёных школ», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам. Нацыянальным выканаўчым агенцтвам праекта стала Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

 
З верасня 2019 года Павяцкая школа ўзнавіла актыўную дзейнасць па рэалізацыі адукацыйнага праекта і пацвярджэнні статуса «Зялёная школа». Работу вялі па некалькіх накірунках: біяразнастайнасць на тэрыторыі ўстановы, энерга- і вода- зберажэнне, збор адходаў, якасць атмасфернага паветра. Таксама вучні і педагогі ладзілі інфармацыйна-экалагічныя мерапрыемствы з мясцовай грамадскасцю.
Ушанаванне ўстаноў адукацыі, якія сёлета атрымалі або пацвердзілі статус «Зялёная школа», адбылося 22 кастрычніка ў Мінску ў рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства. Павяцкая школа ў іх ліку.

 
Алена БАРШЧЭЎСКАЯ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Фота прадастаўлена Павяцкай я/с – СШ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.